Вы тут

Справа па душы


Адным з удзельнікаў святочнага мерапрыемства «Скарынаўскія чытанні», якое адбылося ў старажытным Полацку, была спецыяліст па паштовай дзейнасці АПС № 14 г. Полацк Вера Якаўлева. З яе дапамогай кожны ахвотны мог аформіць падпіску на рэспубліканскія газеты і часопісы. Ветлівая і ўсмешлівая, яна з задавальненнем выконвала свае службовыя абавязкі, і жыхары Полацка часта звярталіся да яе.


 

— Па адукацыі я эканаміст, — адзначыла Вера ў размове. — На пошту прыйшла пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Адразу, калі ўбачыла аб'яву аб запрашэнні працаваць на пошце. Справа ў тым, што з дзяцінства мне вельмі падабалася збіраць і разглядаць паштоўкі і паштовыя маркі. Вось так маё дзіцячае захапленне адыграла галоўную ролю пры выбары будучай прафесіі. І я ўдзячная лёсу, што спыніла выбар менавіта на гэтай працы.

У паштовым аддзяленні Веры Якаўлевай прапанавалі пасаду аператара. Па словах дзяўчыны, яна адразу настроілася на сур'ёзную і добрасумленную працу. Зарэкамендавала сябе добра і праз паўгода стала спецыялістам па паштовай дзейнасці. Прызнаецца, што ў пачатку працоўнага шляху трэба было засвойваць шмат новай інфармацыі, але з часам усё стала на свае месцы. Настаўнікам стала кваліфікаваны і вопытны спецыяліст па паштовай дзейнасці Алена Варанчонак. З яе дапамогай спецыяльнасць была асвоена хутка. Яшчэ Вера дадала, што ў калектыве паштовага аддзялення, куды яна прыйшла працаваць, дзяўчыну сустрэлі прыязна. А апошнім часам ёй даверылі замяняць начальніка аддзялення.

— Сёння ў працэссе працы я выдаю і прымаю пасылкі, афармляю плацяжы, узаемадзейнічаю з мясцовымі філатэлістамі. Таксама прыемна ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, якія праводзяцца сярод паштавікоў. Мару паступіць у Акадэмію сувязі, а таксама прыняць удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства. На пошце мне працуецца лёгка, я не дарма вырашыла звязаць жыццё з сувяззю. Прыемна, што і людзі ставяцца да мяне добра, — з усмешкай паведаміла суразмоўніца.

Сяргей РУЧАНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.