Вы тут

Саджад Хайдэр Хан: Пакістан зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з пісьменніцкай супольнасцю Беларусі


Пакістан зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з пісьменніцкай супольнасцю Беларусі. На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан 11 кастрычніка на сустрэчы з прадстаўнікамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Не так даўно пасольства выдала кнігу «Адценні Пакістана. Гід у малюнках», якая разлічана на шырокае кола чытачоў і вельмі падрабязна распавядае пра краіну, з’яўляецца сапраўдным гідам. Пасольства разлічвае прэзентаваць яе ў 2024 годзе на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю беларуска-пакістанскіх дыпламатычных адносін. Яркае, маляўнічае выданне адлюстроўвае прыгажосць і разнастайнасць краіны, помнікі гісторыі, архітэктуры, прыроды, старажытнасць і сучасны вобраз Пакістана.

Акрамя таго, на будучую кніжную выставу чакаецца прыезд аднаго з пакістанскіх пісьменнікаў з прэзентацыяй яго твораў.

Дыпламат закрануў тэму паэзіі, якая на мове ўрду мае рамантычнае адценне. Асабліва гэта тычыцца вершаў вядомага пакістанскага паэта Фаіза. Пасол пажадаў, каб як мага больш пакістанскіх твораў было перакладзена на рускую і беларускую мовы.

Ён таксама падзяліўся планамі пасольства па правядзенні шэрагу мерапрыемстваў па культурнай тэматыцы.

Прысутным быў паказаны фільм, які распавядае аб сучасным развіцці Пакістана, яго культуры і прыродзе.

Дарэчы, упершыню на кінафестывалі «Лістапад» Пакістан прадставіць тры фільмы.

У цэлым адбылася цікавая гутарка па тэме развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне літаратуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.