Вы тут

Беларускія тавары трэба актыўна прэзентаваць у гандлёвых сетках на ўнутраным рынку


Беларускія тавары трэба больш актыўна прэзентаваць у гандлёвых сетках на ўнутраным рынку. Пра гэта журналістам заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Мікалай Снапкоў правёў у Баранавічах рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі вытворцаў і гандлёвых арганізацый па пытанні рэалізацыі задачы па павелічэнні долі продажаў айчынных тавараў у гандлі.

«Трэба яшчэ раз ацаніць сітуацыю па магчымасцях беларускіх вытворцаў, іх здольнасці павялічыць сваю долю перш за ўсё на ўнутраным рынку. Тэма развіцця ўнутранага попыту і стымулявання ўласнага вытворцы з’яўляецца галоўнай. Як і якімі метадамі дасягнуць гэтага, як узаемадзейнічаць з гандлем і стымуляваць пастаўкі на ўнутраны рынак, не зніжаючы экспарту, — гэта задача сённяшняга мерапрыемства», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, падобныя сустрэчы спрыяюць прыняццю рацыянальных і эфектыўных рашэнняў, якія дазволяць беларускім вытворцам больш актыўна прэзентаваць сябе. «Ніякіх сумненняў, нашы вытворцы канкурэнтаздольныя. Гэта тычыцца і ўпакоўкі, і складу. Ёсць спробы зрабіць карысныя прысмакі, што не так проста. Але нашы кандытары могуць рабіць іх», — падкрэсліў ён.

Мікалай Снапкоў дадаў, што задача ўрада — яшчэ раз асэнсаваць імпульсы і механізмы, якія дазволяць больш актыўна прасоўваць айчынную прадукцыю ў гандлёвых сетках на ўнутраным рынку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.