Вы тут

Галоўчанка прьыў з рабочым візітам у Кыргызстан


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У Бішкеку адбудуцца адразу некалькі знакавых мерапрыемстваў. У іх ліку пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў ШАС. Як паведамлялася, у ліпені гэтага года на саміце ШАС быў падпісаны мемарандум аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання статусу дзяржавы — члена арганізацыі. Як нядаўна заяўляў генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін, Беларусь можа стаць паўнапраўным членам ШАС у 2024 годзе.

Таксама ў Бішкеку пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Паводле інфармацыі прэс-службы ЕЭК, кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС абмяркуюць функцыянаванне саюза, а таксама асноўныя задачы і ключавыя напрамкі далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў на перыяд да 2030 і 2045 гадоў. Акрамя таго, будуць разгледжаны ход фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС у 2022 годзе, рэалізацыя асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў саюзе.

Яшчэ адной знакавай падзеяй стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Акрамя таго, запланавана сустрэча кіраўнікоў дэлегацый — удзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШАС з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.

Таксама Раман Галоўчанка правядзе ў Бішкеку рабочую сустрэчу з прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым.

Рабочы візіт прадоўжыцца 25-27 кастрычніка. 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.