У Беларусі намалочана 9350,2 тыс. т збожжа, уключаючы рапс, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Беларусі ўбрана кукурузы на зерне 232,2 тыс. га, намалочана 1922,5 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць культуры склала 82,8 ц / га сабрана зялёнай масы 22751,1 тыс. т.
Цукровыя буракі ўбраныя на 91,8 тыс. га, накапана 4429,3 тыс. т пры ўраджайнасці 482,3 ц/га.
Гародніна ўбраная з 5,43 тыс. га, усяго сабрана 168,6 тыс. т. Іх ураджайнасць склала 310,8 ц / га.
Нарыхтавана 9195,2 тыс. т травяністых кармоў, або 95,1% ад плана.
Прэв’ю: БелТА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».