Вы тут

Чарвякоў: Неабходна ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Кітаі


Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства, у Беларусі ёсць сыравіна, якая цікавая кітайскім спажыўцам, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі. Таму важна больш актыўна і бліжэй прасоўвацца да непасрэднага спажыўцу прадукту. «А для гэтага неабходная кааперацыя, трэба ствараць у Кітаі вытворчасці па перапрацоўцы беларускай сыравіны: цэлюлозы, угнаенняў, сухога малака, мясной прадукцыі, прадукцыі дрэваапрацоўкі і гэтак далей. Перапрацоўваць яе ў тавары з высокім дабаўленым коштам. І тут прадастаўляць спажыўцу якасны тавар», — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.


Фота: Мінэканомікі.

Варта адзначыць, што на пляцоўцы форуму вырашана даць старт падобнаму праекту. У адной з правінцый Кітая — Ляанін — запусцяць вытворчасць марожанага сумесна са слуцкім прадпрыемствам. І гэта толькі адна з дамоўленасцяў.

Пашыраюцца беларуска-кітайскія міжрэгіянальныя сувязі. Раней міністр эканомікі на сустрэўся з намеснікам сакратара партыйнага камітэта КПК, старшынёй Народнага ўрада правінцыі Шаньсі Цзінь Сянцзюнем. Сустрэча адбылася ў рамках адкрыцця Дня Брэсцкай вобласці (рэгіёну-пабраціма правінцыі Шаньсі) на Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на Кітайскай міжнароднай выставе імпарту.

— Умацаванне ўзаемадзеяння з правінцыяй Шаньсі можа стаць драйверам росту беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Я шчыра спадзяюся, што сумесна мы зможам трансфармаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва ў эфектыўны механізм стымулявання ўзаемавыгаднага гандлю рэгіёнаў, павелічэння аб’ёмаў беларускага экспарту тавараў і паслуг, прыцягнення кітайскіх інвестыцый, стварэння сумесных прадпрыемстваў і вытворчасцяў, прыцягнення новых рэзідэнтаў у Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», развіцця і ўмацавання міжрэгіянальных навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязяў, — адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства, рэгіёны Рэспублікі Беларусь валодаюць значным патэнцыялам і перспектывамі, прадастаўляюць важкія льготныя палітыкі вядзення бізнэсу. Аляксандр Чарвякоў запрасіў зацікаўленыя дзяржаўныя і прыватныя кампаніі правінцыі Шаньсі да ўдзелу ў буйных інвестыцыйных праектах у Беларусі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, у першую чаргу, у пабрацімскай Брэсцкай вобласці.

З улікам рэалізацыі Беларуссю і Кітаем стратэгіі сумеснага прамысловага развіцця, выпрацоўкі падыходаў па спалучэнні прамысловых палітык дзвюх краін, распрацоўкі планаў мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў з выкарыстаннем сучасных кітайскіх тэхналогій, міністр эканомікі падкрэсліў, што правінцыя Шаньсі магла б стаць адной з вядучых па развіцці дадзенага кірунку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.