У Беларусі намалочана 9,4 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на 10 лістапада намалочана 9401,6 тыс. т збожжа з улікам рапсу.
Кукуруза на зерне ўбрана на 237,1 тыс. га плошчаў, а намалочана 1968,3 тыс. т з ураджайнасцю 83 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22 787,6 тыс. т.
Цукровыя буракі ўбраныя на 94,5 тыс. га, а накапана 4572,8 тыс. т з ураджайнасцю 484,1 ц/га.
Гародніна ўбраная на 5,58 тыс. га плошчаў. Усяго іх сабрана 174,1 тыс. т з ураджайнасцю 311,9 ц/га.
Нарыхтавана травяных кармоў 9229,7 тыс. т, што складае 95,5% да плана.
Прэв’ю: БелТА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».