Вы тут

Самалёт з выратаванымі з Газы беларусамі і іх сем’ямі прызямліўся ў Мінску


Самалёт з выратаванымі з Газы беларусамі і іх сем’ямі прызямліўся ў Мінску, паведамляе БелТА.


Як паведамілі раней у Міністэрстве замежных спраў, беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара была праведзена работа па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем’яў з сектара Газа. Яны прайшлі праз пагранічны пераход «Рафах» на тэрыторыю Егіпта.

На граніцы з сектарам Газу іх сустрэлі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі, якія выконвалі даручэнне Прэзідэнта Беларусі па эвакуацыі беларусаў з сем’ямі. Сярод выратаваных шмат дзяцей.

З Беларусі за імі быў адпраўлены гуманітарны рэйс авіякампаніі «Белавія», на борце якога былі медыкі і псіхолагі з рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС «ЗУБР». Па прыбыцці на месца яны аказалі ўсю неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.