Вы тут

У Беларусі будзе створана Акадэмія адукацыі


Адпаведнае рашэнне прынята Саветам Міністраў. Новая ўстанова ствараецца шляхам зліцця Нацыянальнага інстытута адукацыі і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. На іх базе будзе створана дзяржаўная ўстанова «Акадэмія адукацыі».


У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Акадэмія ўяўляе сабой установу дадатковай адукацыі дарослых. Яна будзе рэалізоўваць адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі і стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Таксама ўстанова будзе выконваць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні ў галінах педагогікі, карэкцыйнай педагогікі, псіхалогіі, спецыяльнай псіхалогіі, узроставай фізіялогіі, сацыялогіі, філасофіі адукацыі, прыватных методык навучання і выхавання, тэорыі кіравання адукацыяй і сумежных з імі навук.

Акрамя таго, Акадэмія будзе ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у сферы адукацыі, доследную праверку падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, распрацоўваць і ўкараняць інавацыйныя структурныя элементы навукова-метадычнага забеспячэння, вучэбна-метадычных комплексаў, сродкаў навучання і выхавання, праводзіць сістэматычнае назіранне за станам адукацыі і дынамікай змяненняў яе вынікаў, умовамі ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці, кантынгентам навучэнцаў, іх пазавучэбнымі дасягненнямі, у тым ліку ў рамках міжнародных параўнальных даследаванняў у сферы адукацыі.

Сярод функцый Акадэміі адукацыі — экспертныя, прагназуючыя, інфармацыйна-аналітычныя, навукова-метадычныя і іншыя, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі.

Згодна з пастановай Урада, Акадэмія падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі.

«Стварэнне Акадэміі адукацыі будзе садзейнічаць больш эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выключэнню дубліравання функцый навукова-метадычнага забеспячэння сістэмы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пашырэнню паўнамоцтваў установы дадатковай адукацыі дарослых у частцы арганізацыі і суправаджэння эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў адукацыі, маніторынга яе якасці, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў. Акадэмія будзе спрыяць павышэнню гнуткасці і аператыўнасці рэагавання сістэмы дадатковай адукацыі дарослых на попыт рынку працы ў сферы адукацыі», — паведамілі ў міністэрстве.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы Голад

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.