Вы тут

Сусветны саміт па клімаце з удзелам лідараў больш як 140 краін распачаўся сёння ў Дубаі


Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ), з’яўляючыся старшынёй 28-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP-28) і адным з найбуйнейшых вытворцаў нафты ў свеце, спадзяюцца пераканаць міжнародную супольнасць у тым, што нізкавугляродная будучыня магчыма без адмовы ад выкапнёвага паліва.


Фота: БелТА

У дні канферэнцыі, якая будзе праходзіць да 12 снежня, Дубай прыме звыш 70 тыс. дэлегатаў з розных краін. Сярод іх — кіраўнікі дзяржаў, прадстаўнікі буйнога бізнесу і няўрадавых арганізацый, а таксама журналісты, эксперты і даследчыкі. Адзначаецца, што гэта самая вялікая колькасць удзельнікаў Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату за ўсю гісторыю.

Асноўнай задачай дэлегацый краін на кліматычным саміце стане аналіз прагрэсу па дасягненні мэт Парыжскага пагаднення, прынятага 12 снежня 2015 года ў рамках 21-й Канферэнцыі Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Тады ўдзельнікі дамовіліся не дапусціць перавышэння сярэднегадавой тэмпературы на планеце да 2100 года больш як на два градусы ад даіндустрыяльнага ўзроўню і прыняць меры па ўтрыманні пацяплення ў межах 1,5 градуса.

На пляцоўцы канферэнцыі ў выставачным цэнтры Expo Cіty Dubaі будуць арганізаваны сотні мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням барацьбы са змяненнем клімату. Самым значным з іх стане так званы сегмент высокага ўзроўню. На працягу двух дзён — 1 і 2 снежня — кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў выступяць з нацыянальнымі заявамі, у якіх пастараюцца данесці пазіцыі сваіх краін адносна праблем экалогіі, харчовай бяспекі, зялёнай энергетыкі, абароны ад прыродных бедстваў, фінансавай падтрымкі найменш развітых краін.

Як мы ўжо паведамлялі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў Дубаі з рабочым візітам, на саміце агучыць падыходы і прапановы Беларусі па вырашэнні глабальных пытанняў кліматычнай і экалагічнай бяспекі. На палях саміту кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг сустрэч і перагавораў.


Даслоўна

Сяргей Алейнік, міністр замежных спраў Беларусі:

«Безумоўна, удзел Беларусі на вышэйшым узроўні ў гэтым мерапрыемстве падкрэслівае тое значэнне, якое наша краіна надае пытанням экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Беларусь заўсёды вельмі адказна падыходзіла да сваіх міжнародных абавязацельстваў. Мы выконваем усе абавязацельствы, звязаныя са зніжэннем выкіду парніковых газаў. Мы ўжо перавыканалі нашы паказчыкі і паступальна рухаемся ў гэтым кірунку.

Праблемы клімату аб’ядноўваюць усе краіны. Гэта тое пытанне ў міжнародным парадку дня, якое мае аб’яднальны характар. Мы будзем уносіць свой уклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях клімату. Гэтае супрацоўніцтва павінна будавацца на недыскрымінацыйнай, справядлівай і інклюзіўнай аснове і садзейнічаць вырашэнню глабальных пытанняў».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.