Вы тут

Галоўчанка абмеркаваў новыя напрамкі супрацоўніцтва з В’етнамам


Новыя напрамкі супрацоўніцтва з В’етнамам абмеркаваў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на перагаворах з сакратаром партыйнага камітэта правінцыі Хынгйен Нгуен Хыу Нгіа, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У рамках афіцыйнага візіту сёння ў В’етнаме прайшла сустрэча прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з сакратаром партыйнага камітэта правінцыі Хынгйен Нгуен Хыу Нгіа, на якой бакі выказалі ўзаемнае жаданне актывізаваць узаемадзеянне па самых розных напрамках.

Раман Галоўчанка адзначыў, што рады быць з візітам у правінцыі Хынгйен, бо з гэтым рэгіёнам у беларусаў наладжана найбольш актыўнае ўзаемадзеянне. «Так склалася, што менавіта ў вашай правінцыі пачалі працаваць вытворчасці з прыцягненнем беларускіх тэхналогій. Шмат у чым гэта звязана з тымі намаганнямі, якія вы прыкладваеце да эканамічнага развіцця правінцыі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён пазначыў, што менавіта на тэрыторыі правінцыі размясцілася вытворчая пляцоўка «МАЗ Азія», самая буйная на тэрыторыі В’етнама. «Сёння мы наведалі сумеснае прадпрыемства „МАЗ Азія“. Гэта, напэўна, самая буйная пакуль вытворчая пляцоўка з удзелам Беларусі на тэрыторыі В’етнама. Спадзяемся, што пры вашай падтрымцы яна будзе развівацца і далей», — дадаў Раман Галоўчанка.

Падчас сустрэчы прэм’ер-міністр закрануў таксама і праект па будаўніцтве завода па вытворчасці малочных прадуктаў. «Сёння нам прэзентавалі праект будаўніцтва завода па вытворчасці малочных прадуктаў з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій і беларускага сухога малака. Плануецца, што там будзе вырабляцца вялікі аб’ём папулярных ва ўсім свеце малочных прадуктаў, такіх як ёгурты, марозіва, масла, сыры і гэтак далей», — распавёў прэм’ер-міністр пра сутнасць праекта.

«Хацеў бы прасіць садзейнічання ў больш хуткім афармленні дазвольных дакументаў для пачатку гэтага праекта. Яго рэалізацыя — гэта не толькі новыя інвестыцыі ў рэгіён, але і павышэнне валавога рэгіянальнага прадукту», — дадаў ён.

Раман Галоўчанка таксама прапанаваў разам супрацоўнічаць у сферы экалогіі і распавёў пра беларускія прапановы па пастаўках у рэгіён абсталявання для сартавання і перапрацоўкі камунальных адходаў.

Сакратар партыйнага камітэта правінцыі Хынгйен выказаў гатоўнасць актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён таксама падкрэсліў, што ёсць добрыя ўмовы для развіцця ўзаемаадносін Беларусі і В’етнама. Нгуен Хыу Нгіа на сустрэчы з Раманам Галоўчанкам адзначыў, што цяпер тавараабарот паміж краінамі не вельмі вялікі, аднак у В’етнаме спадзяюцца, што ён будзе павялічаны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.