Вы тут

Аб чым Галоўчанка гаварыў з прэм’ерам В’етнама


Паміж Беларуссю і В’етнамам няма нявырашаных пытанняў прынцыповага характару. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Фам Мінь Чынем, перадае БелТА.


«У самыя складаныя часы мы знаходзіліся побач, беларусы ўнеслі ўклад у барацьбу в’етнамскага народа за сваю свабоду і незалежнасць. Можна без перабольшання сказаць, што наша сяброўства праверана часам. Мы ўдзячныя кіраўніцтву В’етнама за гатоўнасць да супрацоўніцтва ў новых умовах і за імкненне да выбудоўвання і развіццю ўзаемавыгадных адносін з нашай краінай», — сказаў прэм’ер.

Ён таксама адзначыў пазітыўныя тэндэнцыі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў $180 млн. За студзень-верасень гэтага года ён перавысіў ужо $200 млн, прычым расце як беларускі экспарт, так і экспарт В’етнама. «Ёсць усе падставы меркаваць, што па выніках года мы яшчэ істотна дабавім. Такая дынаміка не можа не радаваць. Але лічым, што гэтага недастаткова і нам трэба знайсці новыя рэзервы для росту нашага эканамічнага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

З гэтай мэтай беларуская дэлегацыя і прыбыла ў В’етнам, звярнуў увагу кіраўнік урада. «Адна яе частка працуе ў Ханоі, другая прымае ўдзел у выставе Vietnam Expo у горадзе Хашымін. Сваю прадукцыю на калектыўным стэндзе прадставілі 33 беларускія арганізацыі. Запланавана таксама правядзенне беларуска-в’етнамскага бізнес-форуму. У якасці вынікаў гэтых мерапрыемстваў мы бачым пошук новых партнёраў і заключэнне ўзаемавыгадных дамоўленасцей», — дапоўніў прэм’ер.

Асаблівыя перспектывы беларускі бок ускладае на развіццё прамысловай кааперацыі. З 2019 года ў правінцыі Хынген дзейнічае вытворчасць спецтэхнікі на базе беларускіх аўтамабіляў МАЗ. На аснове машынакамплектаў беларускай вытворчасці збіраецца тэхніка, а таксама мадэрнізуюцца раней пастаўленыя аўтамабілі. Прадпрыемства можа выпускаць каля 500 паўнапрывадных аўтамабіляў в’етнамскай вытворчасці за год. Гэтую пляцоўку, перакананы Раман Галоўчанка, трэба развіваць. Ён таксама адзначыў добрыя распрацоўкі супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.