Вы тут

Гномікі з шышак, «Калядны пень» і селядзец «Па-фінску»


Селядзец «Па-фінску»

Спатрэбіцца: слабасалёны селядзец — 1 шт.; яйка — 1 шт.; лімонны сок — 1 ч. л.; алей — 5 ст. л.; цукар — 1 ч. л.; гарчыца руская — 1 ст. л.; гарчыца французская (у зернях) — 1 ч. л.; крыху кропу.

Селядзец пачысціце і разбярыце на філе, нарэжце на парцыённыя кавалачкі.

Дадайце алей, змяшайце. Пакіньце на паўгадзіны, каб алей набраў смак селядца.

Тым часам у асобную міску ўбіце яйка. Дадайце цукар, гарчыцу звычайную і французскую, лімонны сок і дробна нарэзаны кроп. Узбіце ў аднастайную масу.

Потым у гэты соус дадайце алей з-пад селядца. Змяшайце яшчэ раз. У слоік змясціце кавалачкі селядца, заліце соусам-марынадам.

Адпраўце ў халадзільнік на 2 гадзіны (мінімум). Рыбка прамарынуецца і стане неверагодна смачнай!


Святочнае заліўное

Спатрэбіцца: тушка курыцы — 1 шт.; цыбуля — 1 шт.; морква — 1 шт.; часнок — 3 зубкі; лаўровы ліст — 3 шт.; соль, перац — на смак; хуткарастваральны жэлацін — 1 ст. л.; вараныя яйкі — 3 шт.; зяленіва — на смак.

Адварыце тушку курыцы разам з морквай, цыбуляй, часнаком, лаўровым лістом, перцам і соллю. Пасля закіпання варыце на працягу 1,5-2 гадзін.

Булён працадзіце. У некалькіх лыжках булёну пакаёвай тэмпературы на 10 хвілін замачыце хуткарастваральны жэлацін. Курыцу разбярыце на кавалачкі. Скуру і косці выдаліце. Растапіце жэлацін на вадзяной лазні. Уліце ў астылы булён.

У форму наліце трохі булёну з жэлацінам. Яйкі разрэжце на 12 кавалачкаў, пакладзіце ў формы для кексаў. Зверху шчыльна ўтрамбуйце курынае мяса. Заліце булёнам. Адпраўце ў халадзільнік на некалькі гадзін. З морквы, зяленіва і курыцы, якая засталася, зрабіце класічнае заліўное ў форме. Таксама адпраўце ў халадзільнік.


Торт «Калядны пень»

Спатрэбіцца. Бісквіт для рулета: малако — 45 г; алей — 35 г; экстракт ванілі — 1 ч. л. (можна замяніць на 1 г ваніліну); яйкі — 4 шт.; цукар — 95 г (25 і 70); мука — 75 г; разрыхляльнік — 1/3 ч. л. Шакаладны ганаш: шакалад — 130 г; вяршкі 30% — 130 г.

Маслены заварны крэм: малако — 180 г; жаўткі — 3 шт.; цукар — 40 г; кукурузны крухмал — 20 г; экстракт ванілі 1 ч. л. (можна замяніць на 1 г ваніліну); масла — 150 г. Насычэнне: цукар — 70 г; гарачая вада — 100 г; ; экстракт ванілі 1 ч. л. (можна замяніць на 1 г ваніліну).

Для прыгатавання шакаладнага ганаша заліце шакалад гарачымі вяршкамі. Праз 2-3 хвіліны, калі шакалад пачне плавіцца, старанна змяшайце інгрэдыенты да атрымання аднастайнай масы. Накрыйце шакаладны ганаш харчовай плёнкай і прыбярыце яго ў халадзільнік на гадзіну.

Тым часам зоймемся масленым крэмам. Пастаўце рондаль з малаком на пліту. Злучыце жаўткі, цукар, кукурузны крухмал і ваніль. Павольна дадайце атрыманую сумесь у гарачае малако і старанна змяшайце. Варыце крэм на слабым агні 2-3 хвіліны пры пастаянным памешванні. Каб крэм быў яшчэ больш далікатным і аднастайным, працадзіце яго праз дробнае сіта.

Пасля таго як крэм астыне да пакаёвай тэмпературы, узбіце яго з маслам таксама пакаёвай тэмпературы. Масла неабходна ўводзіць у 3 этапы.

Для бісквіта злучыце малако, алей і ваніль. Злёгку нагрэйце сумесь у мікрахвалевай печы або на вадзяной лазні да 45-50 °С. У асобнай місцы злучыце жаўткі з цукрам. Дадайце да іх цёплую малочную сумесь і добра змяшайце. Па частках увядзіце прасеяную муку, злучаную з разрыхляльнікам, і змяшайце ўсе інгрэдыенты да атрымання аднастайнай масы.

Узбіце яечныя бялкі з цукрам да атрымання пікаў. Акуратна ўвядзіце ўзбітыя бялкі ў цеста ў некалькі этапаў.

Выліце цеста на бляху або ў форму (30×40 см), высланую пергаментам, разраўнуйце і трохі патрасіце бляху. Выпякайце бісквіт пры тэмпературы 170 градусаў 12-14 хвілін.

Падрыхтоўваем насычэнне. Злучаем цукар, ваніль і гарачую ваду. Потым трэба змяшаць інгрэдыенты да поўнага растварэння цукру.

Гатовы бісквіт зніміце з пергаменту, сухія краі падрэжце. Разрэжце бісквіт на 5 роўных частак шырынёй каля 6 см кожная. Прамачыце бісквіт падрыхтаваным насычэннем.

Выкладзіце 2/3 часткі ганаша на бісквіт і разраўнуйце. Перакладзіце крэм у кандытарскі мяшок з плоскай насадкай, адсадзіце наверх ганаша і акуратна разраўнуйце.

Заварочвайце бісквіты, фармуючы «пянёк».

Прыбярыце нарыхтоўку ў халадзільнік на 30-40 хвілін.

Шакаладны ганаш, які застаўся, злёгку ўзбіце, перакладзіце ў кандытарскі мяшок і нанясіце на бакі торта. На бакавой частцы торта зрабіце ўзор у выглядзе драўнянай кары. Лішкі крэму зверху акуратна прыбярыце. Пастаўце торт у халадзільнік на 50-60 хвілін, а затым аформіце на ўласны густ. Перш чым падаваць торт да стала, яго неабходна дастаць з халадзільніка не менш чым за 30-40 хвілін.


Гномікі з шышак

Спатрэбіцца: шышкі, акрылавыя фарбы, вяроўка, драўляныя пацеры, футравая тканіна ці фліс, гарачы клей.

Прыгатуйце столькі шышак, колькі збіраецеся зрабіць гномікаў. Пафарбуйце іх белай акрылавай фарбай.

З тканіны выражце трохвугольнік, адзін з бакоў якога выгінасты, акруглены. Склейце краі, каб атрымалася шапачка. Зафіксуйце на шышцы. Замест носіка выкарыстоўвайце драўляную пацеру.

Таксама надзеньце на вяроўку пару пацерак і завяжыце. Вяроўку, у сваю чаргу, прыклейце як ножкі. Край шапачкі нахіліце, зафіксуйце гарачым клеем.

Мілы, просты, у той жа час святочны зімовы сувенір.


Умелыя ручкі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.