Вы тут

Мы трымаем інфармпавестку, але супраць нас працуе сур’ёзная тэхналагічная машына з несумленнымі метадамі


Мы зараз трымаем інфармацыйны парадак дня ў нашай краіне, а нашы апаненты глытаюць пыл, але нельга цешыць сябе, паколькі супраць нас сур’ёзная тэхналагічная машына, якая звяртаецца да несумленных метадаў па песімізацыі акаўнтаў і матэрыялаў, якія публікуюцца нашымі нацыянальнымі СМІ. Аб гэтым на X Форуме маладых журналістаў «Журналістыка сёння: тэрыторыя адказнасці», які праходзіць гэтымі гадзінамі ў сталіцы, заявіў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.


Удзельнікамі форуму сталі 220 маладых журналістаў дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і запрошаныя эксперты ў сферы масавай інфармацыі. Падчас пленарнага пасяджэння форуму яны выступяць з дакладамі, якія адлюстроўваюць актуальную сітуацыю ў медыясферы, прысвечанымі вялікім магчымасцям рэгіянальнай прэсы, запатрабаванасці і важнасці фатаграфіі ў журналістыцы, феномену папулярнасці кароткіх відэа ў сацыяльных сетках, беларускай блогасферы і экстрэмальнай журналістыкі.

У зносінах з журналістамі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў нагадаў, што ўся медыясупольнасць краіны знаходзіцца ў стане інфармацыйнай вайны. У супрацьборства з прадстаўнікамі зразумелых і звыклых прафесій, журналістамі і ідэолагамі ўступілі тыя, каго журналістамі назваць нельга: медыяпадобныя блогеры, актывісты сацыяльных сетак, спецыяльна створаныя і якія мімікрыюць пад СМІ структуры, якія называюць сябе радыёстанцыямі і тэлеканаламі.

«Нашы апаненты вядуць агрэсіўную інфармацыйную палітыку па заваёўванню сэрцаў і розумаў маладых людзей, якія, гартаючы стужку сацсетак, не заўсёды могуць аддзяліць праўду ад няпраўды. Асабліва гэтае становішча небяспечнае зараз, калі хуткасць пераважае над якасцю, над фактчэкінгам, да якога мы яшчэ нядаўна так заўзята звярталіся і не выдавалі інфармацыю, папярэдне яе не праверыўшы.Сёння, карыстаючыся падступнымі алгарытмамі сацсетак, апаненты вядуць досыць агрэсіўную працу па прасоўванні сваёй інфармацыі, якая ні на чым не заснаваная, але, тым не менш, выклікае негатыўныя эмоцыі ў людзей, якія падахвочваюць іх здзяйсняць правіннасці. Моладзь толькі постфактум разумее, што павялася на фейкі, укінутыя любімай псеўдаблогеркай або іншым інфлюенсерам, на якога маладыя людзі падпісаны ў мэсэнджэры або сацсетцы. Наша задача — не дапусціць гэтага», — растлумачыў міністр інфармацыі значэнне адказнасці ў працы сучаснага журналіста.

Уладзімір Пярцоў арыентаваў маладых журналістаў не паддавацца на хітрыкі тых, хто знаходзіцца па той бок інфармацыйных барыкад, і напрацоўваць уменне ствараць кантэнт у новых лічбавых асяроддзях з прымяненнем сучасных інфармацыйных інструментаў.

«Мы цяпер трымаем інфармацыйны парадак дня ў нашай краіне, а нашы апаненты глытаюць пыл, але нельга цешыць сябе, паколькі супраць нас сур’ёзная тэхналагічная машына. Яна звяртаецца да несумленных метадаў па песімізацыі акаўнтаў і матэрыялаў, якія публікуюцца нашымі нацыянальнымі СМІ», — перасцярог кіраўнік ведамства.

У працяг форуму сваім бачаннем на сучасны этап развіцця беларускай журналістыкі з маладымі людзьмі, якія робяць першую спробу пяра, таксама падзеляцца старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марат Маркаў, шэф-рэдактар дырэкцыі трансмедыйных праектаў МТРК «Мір» Таццяна Нікіціна, вядомы журналіст і аглядальнік Рыгор Азаронак.

Арганізатарам форума выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі. Ён накіраваны на павышэнне кваліфікацыі, развіццё сацыяльнай і прафесійнай камунікацыі маладых журналістаў, фарміраванне адзінай медыясупольнасці Беларусі.

Завершыць X Форум маладых журналістаў урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.