У агульнаадукацыйных навучальных установах Стаўрапольскага краю Расіі прапанавалі ўвесці агракласы. Такую ініцыятыву кіраўнік рэгіёна Уладзімір Уладзіміраў абмеркаваў з рэктарам краявога аграрнага ўніверсітэта Уладзімірам Сітнікавым, паведаміла ІА StavropolMedіa са спасылкай на сацсеткі губернатара.
«Лічу гэтую ініцыятыву важнай з пункту гледжання забеспячэння кадрамі нашага аграпрамысловага комплексу. А падрыхтоўка ў адпаведнасці з запытамі прадпрыемстваў забяспечыць спецыялістам гарантаванае працаўладкаванне», — сказаў Уладзімір Сітнікаў.
Задачай агракласаў будзе ранняя прафарыентацыя. У кожнай акрузе ўвядуць свае спецыяльнасці для дзяцей у залежнасці ад спецыфікі аграрнага комплексу тэрыторыі і запытаў мясцовых прадпрыемстваў. Рэалізацыя ініцыятывы пачнецца ў некалькіх муніцыпалітэтах у будучым навучальным годзе.
У кожным з іх вызначаць базавую школу, у якой з’явіцца такі аграклас.
Мэты і задачы пілотнага праекта «Універсальная студэнцкая банкаўская картка» абмеркавалі міністр вышэйшай адукацыі, навукі і інавацый Узбекістана Ібрахім Абдурахмонаў і старшыня праўлення «Алакабанка» Камуна Ірысбекава, паведамляе прэс-служба міністэрства.
Такую картку можна будзе выкарыстоўваць як студэнцкае пасведчанне, а таксама для наведвання бібліятэк, спартыўных комплексаў, уваходу ў інтэрнат.
Акрамя таго, па ёй можна будзе афармляць анлайн-мікрапазыкі, адкрываць уклады і электронныя кашалькі, рабіць грашовыя пераводы, а таксама інтэгравацца з міжнароднымі плацежнымі сістэмамі, карыстаючыся ўсімі відамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Па выніках сустрэчы бакі падпісалі сумеснае рашэнне аб рэалізацыі пілотнага праекта. Ён будзе праводзіцца ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта «Аб мерах па эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавых тэхналогій у рамках адміністрацыйных рэформ».
Колькасць студэнтаў праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі вырасла на 14 працэнтаў за тры гады. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Агульная колькасць студэнтаў, якія займаюцца па ўсіх формах навучання, у 2022/23 навучальным годзе склала 3 559 861 чалавек, з іх 87,2 працэнта — гэта студэнты вочнай формы навучання.
Паведамляецца, што на тэрыторыі РФ дзейнічае 3,2 тысячы прафесійных адукацыйных арганізацый і 628 іх філіялаў. Адукацыйныя праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі рэалізуюць таксама 361 адукацыйная арганізацыя вышэйшай адукацыі і 438 іх філіялаў.
У пералік спецыяльнасцей сярэдняй прафесійнай адукацыі ўключана 12 новых прафесій і спецыяльнасцяў. Раней Мінасветы РФ паведамляла, што сярод іх з’явіліся прафесіі аператара беспілотных лятальных апаратаў, аўтамеханіка, інспектара падраздзялення транспартнай бяспекі, аператара трохмернага друку і добраахвотнага ратавальніка.
Кітайскія СМІ нядаўна расказалі пра 11-гадовага хлопчыка з Ханчжоў, правінцыя Чжэцзян, які праехаў на веласіпедзе 130 кіламетраў менш чым за 24 гадзіны. Ён быў поўны рашучасці дабрацца да дома сваёй бабулі пасля сваркі з маці. Не даехаў літаральна дзесяць кіламетраў.
Хлопчык круціў педалі веласіпеда прыкладна 22 гадзіны без перапынку, днём і ноччу, ехаў па ажыўленых дарогах і аўтамагістралях. Сілкаваўся хлебам і вадой, якія захапіў з сабой. І спыніўся толькі тады, калі сілы зусім скончыліся.
Увечары мінакі заўважылі стомленага і самотнага хлопчыка ў тунэлі хуткаснай аўтамагістралі і неадкладна выклікалі паліцыю. Калі афіцэры спыталі дзіця, адкуль ён родам і што робіць адзін, былі ўзрушаны яго адказам. Паведамляецца, што дзіця было настолькі выматанае, што яго прыйшлося несці на руках з машыны ў паліцэйскі ўчастак. Прадстаўнік паліцыі паведаміў журналістам, што хлопчык перасоўваўся па складанай дарожнай інфраструктуры, выкарыстоўваючы толькі дарожныя знакі, з-за чаго падчас свайго падарожжа некалькі разоў памыліўся і павярнуў не ў той бок. Тым не менш амаль дасягнуў сваёй мэты: да дома бабулі заставалася гадзіна язды. І бацькі хлопчыка, і яго бабуля прыехалі забраць вандроўніка з паліцэйскага ўчастка. Маці прызналася, што палічыла пагрозу паехаць да бабулі звычайнай дзіцячай істэрыкай і не прыняла яе да ўвагі.
Сяргей СТАРЫНАЎ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».