Вы тут

У Магілёве павіншавалі з навагоднімі святамі адораную моладзь


На навагодні баль, які быў арганізаваны ў абласным Палацы культуры, разумнікі і разумніцы апрануліся ў традыцыях 19 стагоддзя — дзяўчаты ў доўгія ў падлогу сукенкі, юнакі — у строгія парадныя касцюмы. 25 прыгожых пар — маладыя людзі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у спорце і вучобе — на час балю сталі цэнтрам увагі. Пад гукі чароўных мелодый яны кружылі вакол святочнай ёлкі ў вальсе, танцавалі старадаўнія катыльён і польку. Прыгожыя, упэўненыя, натхнёныя — ад іх немагчыма было адвесці вачэй. У іх адрас гучалі віншавальныя словы, ім прысвячалі музычныя нумары і дарылі падарункі. 


— Набліжаецца доўгачаканая падзея — Новы год. Для нас усіх гэты асаблівы час, калі хочацца зрабіць нешта добрае, падарыць кожнаму з вас радасць і добры настрой, — прывітаў таленавітую моладзь намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Абласны навагодні баль традыцыйна сабраў лепшых з лепшых прадстаўнікоў студэнцкай і навучэнскай моладзі. Вельмі прыемна быць сёння ў гэтай урачыстай зале разам з вамі — такімі юнымі, таленавітымі і прыгожымі. Жадаю вам пакараць спартыўныя Алімпы, вяршыні ведаў і творчасці.

Валерый Малашка таксама перадаў маладым людзям віншаванні ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. «Сваімі дасягненнямі і перамогамі вы ўпісалі дастойную старонку ў гісторыю Магілёўшчыны, — гаворыцца ў ім. — Мы, дарослыя, ганарымся вамі! Напярэдадні 2024 года, аб’яўленага кіраўніком дзяржавы Годам якасці, упэўнены, кожны прысутны ў зале задумаецца: а што магу зрабіць я, якія якасці развіваць у сабе, у сваіх адносінах да вучобы і да родных, каб наша Радзіма і нашы блізкія квітнелі і зараз, і ў будучыні. Вы — будучыня Беларусі. Вам вяршыць лёс нашай краіны і нашай гісторыі. Помніце пра свае вытокі, менавіта яны здольныя сілкаваць і фармаваць вас як асоб».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: mogilev-region.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.