Вы тут

«ЛіМ» — газета для тых, каго цікавяць навіны культурнага жыцця


Газета «Літаратура і мастацтва» — штотыднёвае выданне творчай інтэлігенцыі краіны — усе 90 гадоў свайго існавання з’яўляецца той крыніцай, праз якую чытач можа пазнаёміцца з найлепшымі набыткамі краіны ў сферы культуры. Першы нумар газеты трымалі ў руках класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, якія разумелі плён асветы грамадства праз сродкі масавай інфармацыі. Назва выдання ўжо тады вызначыла яго тэматычнае напаўненне і канцэпцыю.


Штотыднёвік заўсёды адкрываў беларускаму чытачу новыя імёны ў літаратуры, праз яго адбывалася знаёмства з новымі творамі вядомых аўтараў: Кузьмы Чорнага, Петруся Броўкі, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Янкі Брыля, Андрэя Макаёнка, Уладзіміра Караткевіча і іншых літаратараў.

Сёння выданне працягвае адлюстроўваць літаратурны працэс у краіне. Рэдакцыя асвятляе дзейнасць Саюза пісьменнікаў Беларусі як у рэпарцёрскім, так і ў аналітычным ключы. У кожным нумары анансуюцца мерапрыемствы, запланаваныя рэгіянальнымі і Мінскай гарадской арганізацыямі СПБ. На старонках газеты са сваімі меркаваннямі пра літаратурны працэс, важныя падзеі палітычнага і грамадскага жыцця краіны рэгулярна выступаюць ганаровы старшыня творчага саюза народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання Алена Стэльмах, кіраўнікі абласных арганізацый Таццяна Дземідовіч, Тамара Краснова-Гусачэнка, Уладзімір Гаўрыловіч, Людміла Кебіч, Міхась Пазнякоў, Леанід Крыванос, Алесь Казека, многія іншыя вядомыя пісьменнікі. Адкрывае газета і новыя імёны ў літаратуры: у рубрыцы «Дэбют» чытачы могуць пазнаёміцца са спробамі пяра тых, хто робіць першыя крокі ў літаратурнай творчасці.

У 2024 годзе чытачоў чакае знаёмства з прозай і новымі паэтычнымі знаходкамі Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Віктара Гардзея, Казіміра Камейшы, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Віктара Праўдзіна, Таццяны Дземідовіч, Тамары Красновай-Гусачэнкі, Уладзіміра Гаўрыловіча, Людмілы Кебіч, Уладзіміра Мазго, Анатоля Зэкава, Соф’і Шах, Анатоля Крэйдзіча, Івана Карэнды, Фёдара Гурыновіча, Генадзя Аўласенкі, Алеся Казекі, Змітрака Марозава, Алены Брава, Зінаіды Дудзюк, Раісы Дзейкун, Ігара Пракаповіча, Анатоля Бензерука, Станіслава Валодзькі, Пятра Жаўняровіча, Галіны Загурскай, Іны Фраловай, Генрыха Тарасевіча, Алёны Беланожкі, Настассі Нарэйкі, Алёны Папко і многіх іншых як вядомых, так і пісьменнікаў-пачаткоўцаў.

Не застаюцца па-за ўвагай рэдакцыі і падзеі ў іншых сферах культурнага жыцця нашай краіны. Вялікую ўвагу ўдзяляе газета тэатрам: прэм’еры, інтэрв’ю з акцёрамі і рэжысёрамі, расказы пра вядомых майстроў сцэны і маладых артыстаў. З рубрык «Тэрыторыя мастацтва», «Art-кірунак» чытач даведаецца пра мастацкія выстаўкі, якія праходзяць у сталіцы і рэгіёнах, пра творчасць сучасных беларускіх жывапісцаў, скульптараў. Можна пазнаёміцца на старонках штотыднёвіка і з навінкамі айчыннага і замежнага кіно, а таксама з людзьмі, якія яго ствараюць. Дзе і якія адбываюцца канцэрты класічнай і сучаснай музыкі, хто з выканаўцаў і дырыжораў выступае? раскажа рубрыка «Музыка». Рэгулярна публікуюцца і матэрыялы, прысвечаныя новым экспазіцыям у розных музеях і галерэях нашай краіны. Асаблівае значэнне «Літаратура і мастацтва» надае дзейнасці бібліятэк, якія ў наш час з’яўляюцца не проста кнігасховішчамі, а арганізатарамі культурнага працэсу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Газета «Літаратура і мастацтва» — для ўсіх, каго цікавяць навіны культурнага жыцця нашай краіны і замежжа, проза і паэзія, літаратурная крытыка і публіцыстыка, пераклады і агляды літаратурнага працэсу іншых краін.

Падрабязную інструкцыю па афармленні падпіскі можна знайсці на сайце Выдавецкага дома «Звязда» ў раздзеле «Падпіска».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.