Вы тут

Гара прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці» ў Мінску


Следчыя на чале са старшынёй Следчага камітэта Дзмітрыем Гарой прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці» і наведалі 3-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу ў Мінску, паведамляе БелТА.


Фота Следчага камітэта

Дзеці падрыхтавалі для гасцей навагодні паказ з песнямі і танцамі. Дзмітрый Гара асабіста ўручыў кожнаму дзіцяці падарункі і пажадаў усім моцнага здароўя. «Сёння дзякуючы вам я міжволі ўспомніў дзяцінства, як мы ўсе чакалі гэтае казачнае свята. Бо Новы год — гэта час здзяйснення самых запаветных жаданняў. І сёння я хачу ўсім пажадаць здароўя, каб кожны мог адзначыць гэтае чароўнае свята ў коле родных і блізкіх. Дзякуй Вам за добры настрой і станоўчыя эмоцыі», — сказаў кіраўнік следчага ведамства.

Акрамя гэтага, следчыя павіншавалі з зімовымі святамі дзяцей, якія цяпер знаходзяцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна Мінска. Першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч пажадаў рабятам здароўя і ўручыў падарункі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.