Ніводнае дзіця не застанецца без увагі. Пра гэта падчас акцыі «Нашы дзеці» ў Гродзенскай спецыяльнай школе-інтэрнаце № 2 сказаў журналістам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, перадае БелТА.
«Акцыі “Ад усёй душы”, “Нашы дзеці” — гэта частка сістэмнай работы, якая праводзіцца ў нашай краіне па падтрымцы розных слаёў насельніцтва. Гэтая работа праводзіцца як у пастаянным рэжыме, так і напярэдадні святаў. І гэта яшчэ раз наглядна дэманструе, што для нашай дзяржавы заўсёды быў, ёсць і, я ўпэўнены, будзе важны чалавек і яго патрэбы», — сказаў Уладзімір Каранік.
Кіраўнік вобласці дадаў: «Акцыя “Нашы дзеці” стаіць трохі асабняком. Я ўпэўнены, у нашай краіне ні адно дзіця ў гэты час не застанецца без увагі і падарунка. Акцыя задумвалася для таго, каб забяспечыць дадатковую ўвагу для тых дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. І я вельмі рады, што з кожным годам маштаб гэтай акцыі расце, усё больш жадаючых дапамагчы, паўдзельнічаць у ёй. Сёння цудоўнае, душэўнае, цёплае свята, і мы разумеем, што ўзнагарода для нас, дарослых, гэта дзіцячы смех, іх усмешкі. І гледзячы на гэтых дзяцей, я разумею, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць усё для таго, каб яны знайшлі сваё месца ў жыцці, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яны выраслі годнымі, паўнапраўнымі членамі нашага грамадства».
Уладзімір Каранік павіншаваў рабят з надыходзячым Новым годам і падарыў ім футбольныя мячы і сертыфікат на Br5 тыс.
На дадзены момант у школе-інтэрнаце навучаюцца 54 дзіцяці: 48 навучэнцаў і 6 выхаванцаў дашкольнай групы. Дзевяць навучэнцаў з Гродзенскай вобласці пражываюць у школе-інтэрнаце. З 2016 года на базе ўстановы адукацыі функцыянуе раённы рэсурсны цэнтр «Комплексная дапамога дзецям з парушэннем слыху», які забяспечвае педагагічную рэабілітацыю дзяцей з такімі праблемамі.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.