Вы тут

Больш за 411 тыс. жыхароў ЕС з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізу


З 1 студзеня 2023 года беларускім бязвізам скарысталіся 411360 замежнікаў з суседніх з Беларуссю дзяржаў Еўрасаюза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Сярод іх 244 633 грамадзяніны Літвы, 95 702 грамадзяніны і 28 991 не грамадзянін Латвіі, а таксама 42 034 грамадзяніны Польшчы.

Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь праехалі 796346 замежных грамадзян: 492896 грамадзян Літвы, 183836 грамадзян і 55870 не грамадзян Латвіі, а таксама 63744 грамадзяніна Польшчы.

У ДПК таксама нагадалі, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову МЗС аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Латвіяй, Літвой і Польшчай.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?