Вы тут

Сэрца Бацькаўшчыны


Кажуць, цяпер самыя казачныя дні. А калі яшчэ? Нават дарослыя і сур'ёзныя людзі ўспамінаюць сваё дзяцінства. Грошы, машыны, асабнякі, тытулы — усё не тое. Шчасце родам з дзяцінства. І вось гэтыя светлыя дні вяртаюць нас да шчасця.


Чалавек адкрыў Амерыку, закон прыцягнення, тэорыю адноснасці, але не здолеў адкрыць людзям свайго сэрца. А калі гэтаму трэба вучыцца? Правільна, цяпер, у гэтыя светлыя дні. Кажуць: новае жыццё з Новага года. Новае жыццё пачынаецца з абнаўлення сябе ўнутранага. І вельмі добра, калі таму спрыяе і наваколле. Беларусы адкрываюць сэрца сваёй краіны: «Ласкава запрашаем!» Дыпламатычная ініцыятыва атрымала візу Прэзідэнта. Ужо каторы раз. І інтэрнэт выбухнуў падзякамі ад іншаземных грамадзян. Хаця якіх іншаземных? Нашых людзей, лёсы якіх, нібы польская і літоўская агароджа, раздзялілі граніцы і адсутнасць разважлівасці ў палітычных колах Варшавы ды Вільнюса. Але людзі разабраліся: і ў памкненнях нашых улад, і на чыім баку праўда. Ды і кошт паліва, смак цукерак таксама на нашу карысць. Іх улады карцінна здымаюць наш дзяржаўны сцяг, сярод першых цягнуць рукі пры галасаванні за санкцыі супраць Беларусі, нават удзельнічаюць у гібрыдных бойках супраць нашай краіны. А Мінск гасцінна запрашае палякаў, літоўцаў, латышоў. Ад французаў ці іспанцаў мы таксама не адварочваемся.

Бязвіз — не што іншае, як дэманстрацыя палітыкі адкрытасці нашай дзяржавы. Нам хаваць няма чаго. Санкцыі, інфармацыйная дыскрэдытацыя, палітычныя фэйкі — увесь гэты набор прылад нядобрасуседства пераважвае толькі адзін бязвіз. Пакуль стваральнікі «шэрай зоны» спрабуюць панаваць у нашым рэгіёне, падзяліць яго, мы прапануем прыехаць і ўбачыць.

Вось статыстыка ад Дзяржпагранкамітэта: з пачатку года амаль 405 тысяч жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз. Кожны другі — гэта жыхар Літвы. Госці едуць па даступныя і якасныя лекі, смачныя цукеркі, таннае паліва, уражанні. Або на сустрэчу з роднымі і блізкімі людзьмі. Яшчэ не забылі літоўцы і латышы, калі мы былі ў адной сям'і. Для старой Еўропы нават палякі толькі спажыўцы, для нас — суседзі. Вось па-суседску і паступіў наш Прэзідэнт. Калі ўвогуле казаць, то за перыяд бязвізу да нас прыехалі амаль 800 тысяч жыхароў Польшчы і прыбалтыйскіх краін.

Занепакоенасць у беларусаў можа выклікаць толькі тое, што сярод плыні замежнікаў могуць быць такія, хто едзе да нас далёка не з турыстычнымі мэтамі. Але за гэтым ёсць каму сачыць. Дарэчы, кіраўнік КДБ падзяліўся цікавымі дэталямі. Маўляў, супрацоўнікі контрразведкі Беларусі фіксуюць прыбыццё ў краіну замежных дыпламатаў, часам разведчыкаў з рознымі мэтамі. У іх цікавая рэакцыя, калі наведваюць беларускую сталіцу. Нядаўна былі супрацоўнікі ЦРУ і вельмі актыўна перамяшчаліся па Мінску. І здзіўленне ў іх выклікае той факт, як жыве Беларусь. Відавочна, што санкцыі не працуюць. Як кажуць, атрымлівайце асалоду.

Дзякуючы бязвізу пашыраюцца культурныя і рэлігійныя сувязі, міжасобасная камунікацыя. У прыгранічнага гандлю і айчыннага бізнесу — дадатковыя даходы, а ў санаторыяў і аграсядзіб — кліенты. Зрэшты, усё гэта — лічбы. Галоўнае, што Беларусь — гэта месца сустрэчы родзічаў, блізкіх людзей. Наша славутая бяседа. Зусім як у вершы:

Не забыць, як марозам злым

Клямка пальцы пячэ балюча....

І адкуль на стале тваім

Бохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,

Не забыць, як завуць суседа,

Не забыць, як пяе пад дзень

За вясёлым сталом бяседа.

Насамрэч, усё гэта адбываецца не толькі цяперашнімі казачнымі днямі. І бяседа, і мароз, і памяць пра імя суседа — так яно назаўжды. Бо сэрца нашай Бацькаўшчыны ўсеабдымнае.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.