Музей, які прысвечаны сувязям паміж Пекінам і Вялікім каналам, гісторыя якога налічвае больш за 2500 гадоў, адкрыўся ў кітайскай сталіцы, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн».
Пекінскі музей Вялікага канала таксама называецца ўсходнім філіялам Сталічнага музея, які знаходзіцца ў раёне Тунчжоў, — субцэнтры кітайскай сталіцы. Агульная плошча будынка складае амаль 100 тысяч кв. метраў.
Яго асноўная экспазіцыя прысвечана гісторыі Пекіна і ўзаемазалежнасці горада і гэтага старажытнага штучнага канала, сказала намеснік куратара Сталічнага музея Тан Сяалін. Паводле яе слоў, канструкцыя новага музея з'яўляецца адным з трох знакавых будынкаў субцэнтра кітайскай сталіцы і нагадвае лодку ў канале, інтэгруючы ў сваю архітэктуру элементы судна, ветразі і ваду.
Вялікі канал злучаў гарады Пекін і Ханчжоў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе краіны і з’яўляўся самым доўгім штучным водным шляхам у свеце. З-за дзейнасці чалавека і кліматычных змяненняў некаторыя яго ўчасткі пачалі перасыхаць у першай палове ХХ стагоддзя. Дзякуючы праекту перакідкі вады высахлыя ўчасткі былі зноў напоўнены вадой у 2022-м упершыню за амаль 100 гадоў.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».