Вы тут

НАН Беларусі агучыла «ТОП-10» вынікаў дзейнасці акадэмічных вучоных за 2023 год


Галоўныя дасягненні акадэмічнай навукі штогод вызначаюцца па конкурсе.


Фота БелТА

1. Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава выяўлены прамы і зваротны эфект у працэсе Швінгера ўтварэння электрон-пазітронных пар у звышмоцных электрычных палях.

2. Распрацаваны ўзмацняльнік-фарміравальнік імпульсаў току накачкі лазерных дыёдаў для радыёлакацыйных датчыкаў (Мінскі НДІ радыёматэрыялаў НАН Беларусі, аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі).

3. Створана тэхналогія вырабу звышправодзячых высокачастотных ніёбіевых рэзанатараў паскаральнікаў электронаў і пратонаў (Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі, аддзяленне фізіка-тэхнічных навук).

4. Устаноўлены сінергізм новых вытворных ізатыязолу ва ўзаемадзеянні з субстанцыямі супрацьпухлінных прэпаратаў «першай лініі», якія забяспечваюць узмацненне цытатаксічнага дзеяння і павышэнне эфектыўнасці хіміятэрапіі раку (Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі).

5. Распрацавана метадалогія павышэння дакладнасці доўгатэрміновых гідраметэаралагічных прагнозаў і канкрэтызацыі верагоднасці фарміравання катастрафічных паводак на рэках (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі).

6. Устаноўлена папуляцыйна-генетычная структура і прырода рассялення іксодавых кляшчоў на тэрыторыі Беларусі (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, аддзяленне біялагічных навук).

7. Распрацаваны сінтэз эфектыўных імунагенных арыгінальных пептыдных блакатараў пранікнення віруса грыпу ў клетку як аснова новай стратэгіі ў вакцынапрафілактыцы і супрацьвіруснай тэрапіі (Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, Аддзяленне медыцынскіх навук).

8. Выяўлены і даследаваны ўнікальныя гістарычныя аб’екты і артэфакты археалагічнага комплексу на рацэ Менцы (Інстытут гісторыі НАН Беларусі, аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў).

9. Створана сістэма ацэнкі пасяўнога матэрыялу і на гэтай базе тэорыя і практыка вывядзення высокаўраджайных сартоў зыходнага трыцікале азімага (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству, аддзяленне аграрных навук).

10. Створана электронна-лічбавая і праграмная прылада біяметрычнай ідэнтыфікацыі перадмастытнага стану малочнага статка буйной рагатай жывёлы (Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, аддзяленне аграрных навук).

Вынікі навуковай дзейнасці прадстаўляюцца на конкурс «ТОП-10», калі яны адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • Вынік апублікаваны ў выданні, якое мае высокі імпакт-фактар.
  • Публікацыя ўключана ў міжнародныя базы даных.
  • Атрыманая прынцыпова новая навуковая інфармацыя ўпершыню апублікавана ў выглядзе кніжнага выдання (главы ў манаграфіі) і мае важнае значэнне для прагрэсу айчыннай і сусветнай навукі, яна будзе аказваць істотны ўплыў на развіццё эканомікі краіны, вырашэнне сацыяльных, экалагічных і іншых праблем.
  • На аснове вынікаў даследаванняў быў створаны аб’ект новай тэхнікі (спосаб, тэхналагічны працэс), які па большасці тэхнічных параметраў адпавядае сусветнаму ўзроўню.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Прарыўныя вынікі акадэмічнай навукі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.