Вы тут

Урачыстае мерапрыемства ў рамках акцыі «Ад усёй душы» прайшло ў Вялікім тэатры Беларусі


3 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».


З добрымі словамі і пажаданнямі да прысутных звярнуліся міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч і міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.

Падчас святочнага канцэрта гледачам было прапанавана больш за дваццаць песенных і танцавальных нумароў. А завяршылася канцэртная праграма песняй «Пяць хвілін» з кінафільма «Карнавальная ноч» у выкананні народных і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў.

Міністр труда і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч

— Амаль трыццаць гадоў таму пачала свой адлік дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», грандыёзная, чароўная, святочная, падчас якой кожнае дзіця, мы, дарослыя, віншуем з Новым годам і Калядамі. Год таму, па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы, арганізавана новая акцыя «Ад усёй душы», — адзначыла ў сваім выступленні Ірына Касцевіч. — З 20 снежня мінулага года мы абвясцілі эстафету «Навагодні настрой», падчас якой адзінокім пажылым людзям дапамагалі рабіць уборку ў кватэрах, чысцілі двары, прыбіралі ялінкі, купляем «чарадзейныя» мандарыны, рыхтавалі святочны стол і віншавалі з надыходзячым Новым годам. 3 студзеня па ўсёй краіне ўрачыста праходзіць акцыя «Ад усёй душы», яе разыначкай акцыі  сёлета стануць тэматычныя дні, адзіныя для ўсёй краіны: 10 студзеня пройдуць фестывалі творчасці, дзе пажылыя людзі прадставяць свае карціны, вышыўкі, вырабы, 11 студзеня ўся краіна танчыць — больш за шэсць тысяч пар будуць вальсаваць, выконваць танга, танцы сваёй маладосці, 12 студзеня валанцёры сярэбранага ўзросту павіншуюць суседзяў і сяброў. Пажылыя людзі чакаюць павагі, увагі, клопату — і мы ім абавязкова ўсё гэта падорым.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.