Вы тут

Праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстова


Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць вялікае свята — Раство Хрыстова. Святыя айцы ў сваіх пісаннях называюць Каляды пачаткам і падставай для іншых святкаванняў, паведамляе БелТА.


Згодна з Евангеллем, Ісус Хрыстос нарадзіўся ў горадзе Віфлееме. Старазапаветныя прарокі яшчэ за некалькі стагоддзяў да гэтага ясна прадказвалі час і месца нараджэння Збавіцеля. Па распараджэнні рымскага імператара Аўгуста (Актавія) быў арганізаваны перапіс насельніцтва. Марыя і Іосіф Заручнік павінны былі ісці ў Віфлеем, каб унесці свае імёны ў спіс. Усе гасцініцы і заезныя двары Віфлеема былі перапоўнены. Марыя і Іосіф змаглі знайсці начлег толькі ў пячоры, якая выкарыстоўвалася ў якасці хлява для жывёлы. Менавіта тут і наканавана было нарадзіцца Збавіцелю Свету.

Першымі людзьмі, якія прыйшлі пакланіцца Збавіцелю, сталі пастухі, якім з’явіўся анёл і паведаміў радасную вестку. Следам на паклон прыйшлі ўсходнія мудрацы — вешчуны, якіх да нованароджанага немаўляці прывяла Віфлеемская зорка, якая загарэлася на небе. Яна спынілася і апусцілася зусім нізка над пячорай, дзе быў немаўля Ісус. Вяшчуны пакланіліся немаўляці і яго маці, а затым паднеслі падарункі: золата, ладан і смірну. Золата было прынесена Ісусу як цару, ладан — як Богу, а смірна — як смяротнаму чалавеку.

Згодна з праваслаўнай традыцыяй, перад Калядамі выконваецца Калядны (Філіпаў) пост. Пачынаецца ён 28 лістапада і доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня ўключна. Царква вучыць, што веруючаму чалавеку пост неабходны, каб настроіць сябе на сустрэчу Раства Хрыстовага, усвядоміць таямніцу Богаўцелаўлення. У гэты час асаблівую ўвагу неабходна надаць сваёй душы. Добраахвотна адмаўляючыся ад скаромнай ежы і забаў, надаючы больш часу малітве і добрым справам, мы чысцім сваю душу, каб у супакаенні сустрэць самае светлае зімовае свята.

Дзень напярэдадні Раства носіць назву «Куцця», галоўнай стравай якога з’яўляецца, суадносна, куцця. Царква абвяшчае, што ў свята Божага Нараджэння чалавек прыміраецца з Богам.

Усю ноч у праваслаўных цэрквах доўжыцца богаслужэнне, а на раніцу, 7 студзеня, людзі віншуюць адзін аднаго з Раством Хрыстовым.

Дванаццаць наступных дзён пасля Раства называюцца святымі днямі, ці Калядамі (да 17 студзеня). Пост гэтымі днямі адмяняецца. Каляды — гэта не толькі радасць і весялосць, нашы продкі на каляды рабілі справы міласэрнасці, выконваючы запаветы Збавіцеля: «Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.