Вы тут

Перспектывы для новых праектаў у навуцы і эканоміцы. Завершаны візіт Алейніка ў Саудаўскую Аравію


Завершаны афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка ў Каралеўства Саудаўская Аравія. Паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МУС.


Падчас візіту адбыліся перагаворы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам, падчас якіх перададзены пасланні Прэзідэнта Беларусі ў адрас караля СА Салмана ібн Абдул-Азіза і наследнага прынца — прэм’ер-міністра Махамеда бен Сальмана ібн Абдэль Азіза аль-Сауда. Дакументы прысвечаны двухбаковым адносінам і шляхам іх далейшага развіцця і актывізацыі ў розных сферах.

«У рамках візіту мэтавым чынам дадаткова адпрацаваны прамысловы, навуковы і дзелавы кластары супрацоўніцтва дзвюх краін», — растлумачылі ў МУС. Так, на сустрэчы з кіраўніком партнёрскай структуры НАН Беларусі — прэзідэнтам Навукова-тэхналагічнага гарадка ім. Караля Абдэль Азіза доктарам Мунірам бен Махмудам аль-Дысукі асноўная ўвага была ўдзелена шляхам актывізацыі навуковай кааперацыі, вызначэнню новых перспектыўных даследчых праектаў і развіццю кантактаў паміж навукоўцамі. Дасягнуты дамоўленасці аб аднаўленні сумеснай работы па шэрагу фундаментальных і прыкладных праектаў, а таксама аб абмене візітамі вучоных і даследчыкаў дзвюх краін.

Перагаворы з міністрам прамысловасці і мінеральных рэсурсаў Саудаўскай Аравіі Бандарам бен Ібрагімам аль-Харайефам былі прысвечаны магчымасцям прамысловай кааперацыі, пастаўкам беларускай тэхнікі і перспектывам рэалізацыі сумесных праектаў у трэціх краінах. Асобная ўвага нададзена наяўным нішам для падключэння Беларусі да маштабнай праграмы дыверсіфікацыі эканомікі «Бачанне-2030», якая рэалізуецца Саудаўскай Аравіяй.

Члены беларускай дэлегацыі, у ліку якіх — кіраўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і Парка высокіх тэхналогій, правялі шэраг паралельных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі дзвюх краін і ў сферы высокіх тэхналогій. «Па выніках дасягнуты шэраг практычных дамоўленасцяў, якія будуць рэалізаваны ўжо ў бягучым годзе і нададуць новы імпульс прамым кантактам і праектам паміж бізнесам Беларусі і Саудаўскай Аравіі, — праінфармавалі ў МУС. — Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НЦМ Беларусі і Федэрацыяй гандлёва-прамысловых палат Саудаўскай Аравіі».

Прэв’ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.