Вы тут

У Магілёўскай вобласці выхоўваюць будучых робататэхнікаў


Цікавы вопыт прафарыентацыі практыкуе навукова-тэхнічны аддзел Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Вось ужо другі год запар яны арганізуюць у Магілёве Калядны турнір па робататэхніцы сярод прыхільнікаў гульні lego EV3. І калі летась у спаборніцтвах удзельнічала 18 каманд з Магілёва, а таксама Крычаўскага, Мсціслаўскага і Асіповіцкага раёнаў, то сёлета — 32. Далучыліся каманды ўстаноў адукацыі Глуска, Клічава, Круглага, Касцюковіч.


— Для дзяцей, якія займаюцца ў аб’яднаннях тэматычнага профілю па робататэхніцы, гэта магчымасць развівацца і дасягаць новых вяршыняў, — удакладняе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (тэхнічны профіль) Жанна Сіліванава. — Потым яны ідуць у ВНУ вучыцца на праграмістаў, кіраўнікоў аўтаматызаваных працэсаў, інжынераў. Канструктары Лега дазваляюць развіваць мысленне, цягу да пошукаў і эксперыментаў, навуковых ведаў у дусе моднай зараз STEM-методыкі. Усё гэта выхоўвае ў дзецях лідарскія якасці, жаданне шукаць не стандартныя рашэнні. Калі мы бачым шчаслівыя вочы нашых дзяцей, азарт, гэта натхняе. 

На гэты раз юныя робататэхнікі мераліся сіламі ў намінацыях «Робасумо», «Кегельрынг», «Кегельрынг «Квадра» і «Вялікае падарожжа». Сярод прызёраў выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Максім Іванчанка, Яўген Кунцэвіч, Ян Падліпскі, Міхаіл Балдоўскі. Цудоўныя вынікі паказаў Ягор Прыходзька — вучань Ходасаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна. Хлопчык браў удзел у спаборніцтвах упершыню, але стаў прызёрам адначасова ў двух намінацыях — «Робасумо» і «Кегельрынг». Не горш аказаўся дэбют у гульцоў з Клічаўскага цэнтра дадатковай адукацыі — Міхаіла Міхненкі і Кірыла Осіпава. Яны занялі другое месца ў намінацыі «Робасумо» ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў.

Дарэчы, прыхільнікаў робататэхнікі сярод падлеткаў становіцца ўсё больш. Калі летась на Магілёўшчыне было толькі 54 такіх аб’яднання па інтарэсах, то сёлета ўжо 63. А колькасць дзяцей, якія там займаюцца, узрасло з 607 да 722 чалавек. Сёлета дадатковыя аддзяленні, дзе практыкуецца робататэхніка, адкрыліся ў Бялынічах, Краснаполлі, Клічаве, Быхаве. Болей чым дзе прыхільнікаў гэтага кірунку назіраецца ў Магілёве і Бабруйску (болей чым 400). Цікавасці да канструктарскай творчасці садзейнічае правядзенні рознага роду спаборніцтваў. Не паспелі астыць успаміны ад падзей каляднага турніру, як дзеці пачалі рыхтавацца яшчэ да аднаго. У гэтыя выхадныя ў Бабруйску адбудзецца абласны этап рэспубліканскага турніру па робататэхніцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.