Вы тут

«Духоўнае адраджэнне» ў кніжнай выставе


«Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца»: менавіта так гучыць назва традыцыйнай кніжнай выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая прысвечана лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» і Спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Гэтая выстава складаецца штогод. Тут і кнігі з фондаў бібліятэкі, і выразкі з газетных нумароў, і выяўленчыя дакументы, і разнастайныя сувеніры — адным словам, усё, тэматычна звязанае з дзейнасцю лаўрэатаў. 

Зладзіць экспазіцыю такога кшталту не так проста, як можа здацца на першы погляд. Па словах вядучага метадыста бібліятэкі Надзеі Кірчанка, тут патрэбна аператыўнасць, да таго ж яшчэ і карпатлівая праца па пошуку інфармацыі. 

— Мы стараемся патрапіць на саму цырымонію. Там наш куратар гутарыць з лаўрэатамі. Яны дзеляцца нейкімі невялікімі сувенірамі: паштовачкамі, буклетамі, значкамі. Усё гэта потым уваходзіць у экспазіцыю, — расказвае Надзея Кірчанка.

Сёлета прэміі ўручаліся за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, за ўклад у захаванне культурнай спадчыны, а таксама за дасягненні ў тэатральным, музычным, дэкаратыўна-прыкладным і народным мастацтве. Усё гэта гарманічна адлюстравалася ў кніжнай экспазіцыі.

Напрыклад, стэнд, які прысвечаны калектыву дзяржаўнай установы «РНПЦ «Маці і дзіця», прадстаўляе не толькі кнігі і публіцыстычныя матэрыялы, але і невялікую ёлачную цацку: анёлак на драўляным кані. А міні-экспазіцыя, якая паведамляе пра дзейнасць «Полацкага кадэтскага вучылішча», радуе гледачоў гістарычнай літаратурай дарэвалюцыйных часоў і сучаснымі фотаздымкамі. Яны яшчэ і размешчаны зусім побач, быццам бы ствараючы стужку паміж часамі.

Наведаць гэтую выставу можна да 17 сакавіка. Яна размешчана ў кальцавой галерэі на другім паверсе.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.