Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенку


На парадку дня — найбольш актуальныя пытанні. «Перш за ўсё, як ідуць справы з выбарным працэсам, можа быць, маё ўмяшанне трэба. Можа быць, нейкія недахопы, просьбы і гэтак далей?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама пацікавіўся кадравымі пытаннямі. «У нас некалькі вакансій. Толькі што я перагаварыў з Хаджаевым. Мяркую, што гэта будзе неблагі міністр. І іншыя пытанні, якія вы хацелі пазначыць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.


Фота: БелТА

Пасля Ігар Сергеенка расказаў журналістам, што далажыў Прэзідэнту аб бягучай грамадска-палітычнай абстаноўцы ў краіне па асноўных тэндэнцыях яе развіцця, а таксама аб правядзенні выбарчай кампаніі. «Практычна завершана работа па фарміраванні выбарчых участкаў, цяпер акруговымі камісіямі праводзіцца праверка ўсіх кандыдатаў у дэпутаты, якія прапанавалі сябе. Яна будзе завершана 30 студзеня. Потым агітацыйная кампанія і пераход да адзінага дня галасавання», — сказаў ён. Па словах кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, работа над правядзеннем электаральнай кампаніі ідзе ў штатным рэжыме. Усё праводзіцца ў адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення адзінага для галасавання ў нас у краіне.

Другі блок пытанняў, пра якія было даложана Прэзідэнту, датычацца правядзення першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, якое павінна прайсці не пазней за 25 красавіка. «Правядзенню гэтага мерапрыемства папярэднічае сур’ёзная падрыхтоўка, шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, пачынаючы з выбараў дэлегатаў, фарміравання парадку дня і іншых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца гэтымі месяцамі», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка таксама цікавіўся работай Адміністрацыі Прэзідэнта па фарміраванні кадравага рэестра кіраўніка дзяржавы, падборы кандыдатаў на дзяржслужбу ў адпаведнасці з канцэпцыяй кадравай палітыкі, якая была зацверджана ўказам Прэзідэнта ў пачатку бягучага года. Ігар Сергеенка падкрэсліў, што гэта работа вядзецца ў планавым парадку. Кадравага голаду на сёння няма, але праблем у рабоце з кадрамі хапае. «Многія кіраўнікі са мной пагодзяцца, што работа па падборы кадраў — самая складаная. І ў кожнага кіраўніка, які думае аб будучыні свайго прадпрыемства, раёна, галіны, працоўны дзень пачынаецца і завяршаецца з гэтага пытання. Яму трэба знаходзіць таленавітых людзей, іх шмат, і формаў маса, каб адрозніць працаздольнага чалавека ад таго, хто проста гаварун. Гэта праца дастаткова складаная», — прызнаўся ён.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.