Вы тут

Пра важнае — проста і з акцэнтам


Да Дня беларускай навукі (адзначаецца 28 студзеня) на каналах Беларускага радыё слухачоў чакае шмат тэматычных выпускаў любімых праграм, дзе распавядуць пра важныя дасягненні навуковай галіны з акцэнтам на Год якасці.


У прыватнасці, 25 студзеня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё аўтары і вядучыя праграмы «Актуальны мікрафон» абмеркавалі з акадэмікам-сакратаром аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, доктарам эканамічных навук, прафесарам Аляксандрам Шуміліным тэму развіцця інавацыйнай дзейнасці на айчынных прадпрыемствах, укараненні найноўшых распрацовак у рамках імпартазамяшчэння і пагаварылі пра ролю вучоных у павышэнні якасці прадукцыі. А вось у рамках тэматычнай рубрыкі «Свет навукі» можна даведацца сакрэт найлепшых навуковых дасягненняў беларускіх вучоных па выніках мінулага года.

У сваю чаргу канал «Культура» рыхтуе серыю сустрэч са знакамітымі дзеячамі навукі ў праграме «Дыялогі пра культуру». У студыю канала завітаюць дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Віктар Натыканец, загадчык сектара запаведнай справы НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Усцін.

Яшчэ ў інфармацыйных выпусках будуць асвятляцца тэматычныя мерапрыемствы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У дзіцячым праекце ДНК у рубрыцы «Чамучка» запланаваны выступленні выдатных беларускіх вучоных, а ў рубрыцы «ІQ-фактар» аўдыторыя пазнаёміцца з удзельнікамі Рэспубліканскай канферэнцыі вучняў «Першы крок у навуку».

Рыхтуе тэматычны эфір да Дня беларускай навукі і радыёстанцыя «Сталіца». У праекце «Зроблена ў Беларусі» слухачы даведаюцца аб найноўшых дасягненнях беларускіх навукоўцаў. Спецыяльны выпуск праекта «Аднойчы ў гісторыі» пазнаёміць слухачоў са знакамітым вучоным сучаснасці, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі Жарэсам Алфёравым. Праграма «Лінія лёсу» будзе прысвечана вучонаму-практыку ў галіне ядзернай фізікі і астраноміі Льву Арцімовічу. А ў інтэрактыўным праекце «Абед у кабінет» слухачы змогуць прыняць удзел у тэматычнай віктарыне і атрымаць падарунак з лагатыпам радыёстанцыі.

Радыёстанцыя «Радус-FM» таксама рыхтуе для сваёй аўдыторыі рубрыкі і інфармацыйны праект у сацыяльных сетках. У ранішнім шоу «Тэорыя вялікай раніцы» ў рубрыцы «Факт-рахунак» вядучыя прапануюць слухачам адказаць на пытанні па тэме беларускай навукі. А ў сацыяльных сетках зможам знайсці інфаграфіку з асноўнымі дасягненнямі нашых вучоных.

Беларусь даўно сфарміравала імідж краіны з высокім узроўнем развіцця навукі і тэхнікі. І менавіта на гэтым зробіць акцэнт Міжнароднае радыё «Беларусь» пры асвятленні мерапрыемстваў, якія будуць прымеркаваны да Дня беларускай навукі. Тэматычныя матэрыялы прагучаць на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, польскай, іспанскай, кітайскай, французскай і арабскай мовах у такіх праектах, як «У свеце беларускай навукі» і «Беларускі хай-тэк», «Беларусь ад А да Я», «Навука і тэхналогіі», «Зялёны свет», «Агравесткі», «Ваш сябра — Беларусь», «Знаёмцеся: Беларусь!». У праграмах прымуць удзел прадстаўнікі навуковай супольнасці, якія распавядуць не толькі пра нашы навуковыя дасягненні, але і пра міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі. Таксама сюжэты па тэматыцы беларускай навукі ў Год якасці будуць размяшчацца ў тэкставых, аўдыя- і відэаверсіях на афіцыйным сайце Міжнароднага радыё «Беларусь» і ў сацыяльных сетках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.