Вы тут

НАН прадставіць у фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі» 20 праектаў


Экспертным саветам, у склад якога ўвайшлі члены бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кіраўнікі навуковых арганізацый НАН, адабраны для ўдзелу ў фінале рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» 20 лепшых інавацыйных распрацовак маладых вучоных НАН. Усяго на суд строгага журы было прадстаўлена 48 праектаў, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Акадэміі навук.


Фота: БелТА

У фінале конкурсу будуць прадстаўлены праекты маладых вучоных у розных сферах: інфармацыйныя тэхналогіі, атамная энергетыка, аграрны сектар, прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі; інавацыйныя медыцынскія, біялагічныя і хімічныя тэхналогіі, ахова навакольнага асяроддзя, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і інш. Усе распрацоўкі маюць перспектыву ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі краіны.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся адборачны тур моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі». Падчас мерапрыемства была прадстаўлена выстава навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных НАН Беларусі, з якімі падрабязна азнаёміліся намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык, мтаршыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў, кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары аддзяленняў і вядучыя вучоныя Акадэміі навук, а таксама ўдзельнікі рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку».

Згодна з Палажэннем аб правядзенні Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», зацверджаным Пастановай Бюро ЦК ГА «БРСМ» ад 9 кастрычніка 2023 года № 16, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць свой конкурсны адбор і арганізоўвае навучанне ўдзельнікаў праекта для чацвёртага (заключнага) этапу.

Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, шырокага прадстаўлення вынікаў навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных. Фінал конкурсу запланаваны на сакавік бягучага года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.