Вы тут

Эколагі занепакоены спускам на ваду найбуйнейшага ў свеце круізнага лайнера


Эколагі занепакоены спускам на ваду найбуйнейшага ў свеце круізнага лайнера


Самы вялікі ў свеце круізны лайнер, памерам амаль чатыры гарадскія кварталы, днямі адправіўся ў сваё першае плаванне ад берагоў Маямі, паведаміла выданне CBC. «Ікона мораў» (Іcon of the Seas) абсталявана шасцю двухпаліўнымі рухавікамі, можа працаваць на звадкаваным прыродным газе (ЗПГ), альтэрнатыўным паліве, якое, на думку Міжнароднай асацыяцыі круізных ліній, зніжае выкіды серы і парніковых газаў. Аднак навукоўцы выказваюць вялікія апасенні, што такія судны, якія працуюць на ЗПГ, значна павялічваюць выкіды метану ў атмасферу, больш за тое, падчас круізу адпачывальнікі выдзяляюць у 8 разоў больш вуглякіслага газу, чым на сушы. Іcon of the Seas падзелены на восем кварталаў на 20 палубах. На караблі шэсць водных горак, сем басейнаў, лядовы каток, тэатр, а таксама больш за 40 рэстаранаў і бараў. Судна пры максімальнай ёмістасці можа перавозіць да 7,6 тысячы пасажыраў і 2,3 тысячы чалавек персаналу.

Тры чвэрці французаў лічаць падаткі ў краіне занадта высокімі

Паводле вынікаў апытання, праведзенага падліковай палатай Францыі, тры чвэрці французаў лічаць падаткі ў краіне занадта высокімі. Пра гэта паведамляюць РІА «Новости» са спасылкай на французскую газету Le Fіgaro. У выданні нагадалі, што, паводле даных Нацыянальнага інстытута статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, узровень падатковага цяжару ў краіне ў 2022 годзе склаў 45,4 працэнта ВУП. Паводле інфармацыі Le Fіgaro, французаў таксама не задавальняе вялікая колькасць падаткаў, якія ім даводзіцца плаціць. Акрамя таго, 67 працэнтаў выказваюць незадаволенасць тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя сродкі. Больш за палову (63 працэнты) жыхароў краіны не давяраюць Еўрасаюзу ў справе выкарыстання ім сабраных праз падаткі сродкаў, а французскай дзяржаве ў гэтым жа пытанні не давяраюць 68 працэнтаў апытаных.

У Эквадоры затрымалі звыш 4,6 тысячы чалавек пасля пачатку беспарадкаў

Паліцыя і ўзброеныя сілы Эквадора затрымалі 4680 падазраваных пасля пачатку ўзброеных беспарадкаў, выкліканых бунтамі ў турмах у пачатку студзеня. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на паліцыю краіны. Больш за 57 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў удзельнічалі ў аперацыях па супрацьдзеянні злачыннасці, падчас якіх было канфіскавана звыш 1,5 тысячы адзінак агнястрэльнай зброі, каля 8,3 тысячы выбуховых прыстасаванняў і больш за 40 тон наркатычных рэчываў. Колькасць вызваленых з заложнікаў супрацоўнікаў паліцыі і папраўчых устаноў перавышае 200 чалавек. Як вядома, сітуацыя ў сферы бяспекі ў Эквадоры абвастрылася 7 студзеня пасля ўцёкаў з турмы верхавода банды «Лос-Чонерас» па мянушцы Фіта. Пасля гэтага ў некалькіх пенітэнцыярных установах краіны адбыліся бунты. Прэзідэнт Даніэль Набоа абвясціў у краіне надзвычайнае становішча і ўвёў каменданцкую гадзіну.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.