Вы тут

З якімі краінамі супрацоўнічае Беларусь у атамнай энергетыцы


З якімі краінамі супрацоўнічае Беларусь па пытаннях атамнай энергетыкі, распавёў падчас круглага стала намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу — начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Аляксандр Ерын, паведамляе БелТА.


«Вялікую цікавасць да ўзаемадзеяння з нашай краінай праяўляе Турцыя. Нашы спецыялісты ўжо не адзін раз наведалі пляцоўку «Аккую» і паўдзельнічалі ў місіях тэхнічнай падтрымкі. У 2023 годзе быў арганізаваны візіт спецыялістаў «Аккую» і на БелАЭС па пытаннях аварыйнай гатоўнасці і рэагавання», — распавёў Аляксандр Ерын.

У снежні 2022 года на БелАЭС прыязджала дэлегацыя з Бангладэш, дзе будуецца АЭС «Руппур». Яны наведвалі станцыю з тыднёвым турам па пытаннях падрыхтоўкі персаналу і знаёміліся з прыкладамі, якія могуць прымяняцца на новай станцыі.

«Асноўным нашым партнёрам з’яўляецца Расійская Федэрацыя і дзяржкарпарацыя «Расатам». З імі мы ўзаемадзейнічаем на пастаяннай аснове — абменьваемся рознымі практыкамі, запрашаем да сябе, удзельнічаем у мерапрыемствах атамных станцый на пляцоўках расійскіх АЭС. Акрамя таго, узаемадзейнічаем з Кітаем. Яны будуюць новыя блокі, таму працягваем супрацоўнічаць з імі па пытаннях навучання спецыялістаў і абмену вопытам», — заявіў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу БелАЭС.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.