Вы тут

У якіх сферах можна выкарыстоўваць даследчы рэактар?


У якіх сферах можна выкарыстоўваць даследчы рэактар, расказаў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны» НАН Беларусі Аляксей Лукашэвіч, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«У 70 краінах пабудавана 840 даследчых рэактараў, з іх у эксплуатацыі цяпер знаходзяцца 225 у 54 краінах. Гэта колькасць краін перавышае тыя, дзе ёсць энергетычныя рэактары. Такім чынам, нават краіны, у якіх няма атамнай энергетыкі, займаюцца даследаваннямі ў гэтай галіне», — адзначыў Аляксей Лукашэвіч.

Паводле яго слоў, яшчэ ў 15 краінах будуюцца і фарміруюцца ў агульнай колькасці 20 даследчых рэактараў.

«Хацеў бы звярнуць увагу на цыклічнае развіццё грамадства і дзяржавы. У свой час у нас былі свае даследчыя рэактары, стваралася перасовачная атамная станцыя малой магутнасці. Цяпер нам трэба пераходзіць на новы ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, вяртацца да гэтых пытанняў», — лічыць намеснік гендырэктара.

На думку МАГАТЭ, энергетычныя рэактары добра падыходзяць для навучання і падрыхтоўкі кадраў абслуговага эксплуатацыйнага персаналу ядзерных установак, персаналу службаў радыяцыйнай абароны, супрацоўнікаў рэгулюючых органаў, а таксама студэнтаў і вучоных. У цэлым такія рэактары простыя і лёгкадаступныя, што дазваляе бяспечна падтрымліваць усе ўмовы эксплуатацыі.

«Даследчы рэактар можна выкарыстоўваць для радыебіялагічных і медыцынскіх даследаванняў, уключаючы апрацоўку прадукцыі сельскай гаспадаркі, правядзенне медыцынскай дыягностыкі і тэрапіі. Таксама ёсць магчымасць вырабляць радыенукліды, уключаючы медыцынскія ізатопы і ізатопы трансуранавых элементаў. Можна працаваць і ў галіне радыяцыйнай хіміі — праводзіць даследаванні стойкасці сінтэтычных матэрыялаў, моцных гама-выпраменьванняў», — расказаў Аляксей Лукашэвіч.

Акрамя таго, спецыяліст прывёў прыклады выкарыстання даследчага рэактара ў нейтроннай фізіцы, інжынерных даследаваннях, матэрыялазнаўстве і іншых сферах.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.