Вы тут

Беларусь і Расія вядуць працу над аб’яднаннем спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў


Беларусь і Расія працуюць над аб’яднаннем спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Пасол адзначыў, што гэта ідэя ўжо не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі. «У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — паведамленні, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць у Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не распачынаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — канстатаваў Дзмітрый Крутой.

«Вядома, тут патрэбна большая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў бліжэйшы час гэта будзе вырашана», — дадаў пасол.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.