Неабходнасць накіраваць больш намаганняў на барацьбу з кіберзлачыннасцю і распаўсюджваннем наркотыкаў, а таксама на супрацьдзеянне ўцягванню ў незаконны бізнес моладзі падкрэсліў падчас пасяджэння калегіі МУС, адказваючы на пытанне аб задачах ведамства на 2024 год, дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МУС.
Дзяржсакратар таксама заўважыў, што важна засцерагчы непаўналетніх як ад учынення супрацьпраўных дзеянняў, так і ад учынкаў, у выніку якіх яны могуць стаць ахвярамі зламыснікаў.
«Сёння і нашы грамадзяне, і госці рэспублікі адзначаюць спакой і правапарадак на вуліцах. Аб якасным выкананні міліцыяй сваёй галоўнай задачы па забеспячэнні грамадскай бяспекі таксама сведчаць зніжэнне колькасці асабліва цяжкіх злачынстваў, эфектыўная барацьба з злачынствамі экстрэмісцкай накіраванасці. Павялічылася колькасць пажылых людзей, якіх супрацоўнікі абаранілі ад супрацьпраўных дзеянняў крымінальнага элемента. Гэта пытанне знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Станоўчыя вынікі ў раскрыцці злачынстваў дае нядаўна ўведзеная сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі. Высокую ацэнку заслугоўвае работа ведамства ў частцы ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі», — даў ацэнку рабоце органаў унутраных спраў за 2023 год Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі нагадаў праваахоўнікам і аб знакавых грамадска-палітычных мерапрыемствах 2024 года, выказаўшы ўпэўненасць, што міліцыя на належным узроўні забяспечыць правапарадак і ў цэлым зробіць усё для захавання міру і бяспекі на нашай зямлі.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».