У сталічным Доме культуры Мінскага аўтамабільнага завода прайшоў відовішчны танцавальна-мадэльны чэмпіянат сучаснага харэаграфічнага мастацтва нашай краіны.
У ім прынялі ўдзел 1500 танцоўшчыкаў з усіх куткоў Беларусі. Асабліва шматлікімі былі калектывы з Мінска, Гродна, Пінска, Рэчыцы, Брэста, Маладзечна. Танцоры і мадэлі паказалі гледачам цуды грацыі і новыя тэндэнцыі сучаснага танцавальнага мастацтва. А прадстаўнічае журы ацэньвала не толькі тэхнічны бок харэаграфічных кампазіцый, але і глядацкія эмоцыі.
Фота Віктара Драчова
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».