Беларускія ўдзельніцы маючага адбыцца палёту зараз праходзяць медыцынскае абследаванне. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Іван Буча ў Маскве на цырымоніі адкрыцця выставы «Арбіты сяброўства», прысвечанай укладу беларусаў у асваенне космасу, перадае БелТА.
«Прадстаўніцы Беларусі Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова (члены асноўнага і дублюючага экіпажаў. — Заўвага БелТА) цяпер завяршаюць падрыхтоўку да касмічнага палёту ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. З 12 па 15 лютага яны праходзяць комплекснае медыцынскае абследаванне на прадмет прыдатнасці па стану здароўя. На гэты момант вельмі рады, што ўсё добра з медабследаваннем», — сказаў Іван Буча.
«Далей фінішная прамая: экзаменацыйныя трэніроўкі, ад’езд на Байканур і старт у другой палове сакавіка. Спадзяемся, што ўсё будзе штатна, планава: і старт, і палёт на МКС, і вяртанне на Зямлю», — дадаў прадстаўнік НАН.
Намеснік начальніка 1-га ўпраўлення Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў ім. Ю. А. Гагарына па адборы і падрыхтоўцы касманаўтаў да лётных і наземных выпрабаванняў і эксплуатацыі пілатуемых касмічных апаратаў Антон Шкаплераў, які адказвае за падрыхтоўку беларуска-расійскага экіпажа, паведаміў, што экіпаж рыхтуецца згодна з планам падрыхтоўкі, ніякіх затрымак няма. «Вельмі прыемна, што дзяўчаты, у якіх вельмі кароткі тэрмін на падрыхтоўку, рыхтуюцца з аддачай і на высокім узроўні. Усе іспыты імі здаюцца толькі на выдатна», — дадаў ён.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».