Унікальны старажытны абрад гукання вясны правялі ў Лельчыцкім раёне. Назва абраду «Чырачка». Месца дзеяння — самабытны палескі аграгарадок Тонеж. Вяскоўцы і прыезджыя з песнямі і танцамі прайшлі некалькі кіламетраў па вёсцы, апавяшчаючы акрузе аб прыходзе вясны. З сабой у многіх былі выпечаныя фігуркі: птушачкі ці, кажучы мясцовай мовай, чырачкі. (Дарэчы, у гонар гэтай вадаплаўнай птушкі (чырок), і названы абрад).
Далей дзеянне адбывалася на Чарніцоўскай гары, недалёка ад Тонежа, дзе вадзілі карагод і загадвалі жаданне. Потым па традыцыях абраду надышла чарга паліць пудзіла Зімы.
Таксама на свяце каталіся з горкі, смажылі сала і за агульным сталом частавалі адзін аднаго стравамі нацыянальнай кухні. Чырачка — выдатны спосаб правесці выходны для палешукоў. Абрад, які мае старажытныя карані, арганізуецца штогод пры падтрымцы мясцовага сельскага дома культуры і з’яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Канстанцін КАВАЛЁЎ
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».