Вы тут

Дзяржстандарт прапрацоўвае пытанне змяненняў у тэхрэгламенты ЕАЭС


Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі прапрацоўвае пытанне ўзмацнення патрабаванняў да цацак і прадукцыі для дзяцей, у тым ліку ў тэхнічных рэгламентах Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым расказала першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Алена Маргунова адзначыла, што цяпер у ЕАЭС прапрацоўваецца ініцыятыва Рэспублікі Беларусь па ўзмацненні патрабаванняў да цацак і прадукцыі для дзяцей. «Цацкі не павінны выклікаць псіхалагічных узрушэнняў у дзяцей. Яны не павінны змяшчаць ніякіх сцэн насілля, агрэсіі і аказваць негатыўны ўплыў», — падкрэсліла яна.

Нягледзячы на тое, што дзіцячыя цацкі, відавочна, не павінны мець у сабе такіх характарыстык, змяненні ў гэты тэхрэгламент неабходны з-за разнастайнасці тавараў, што вырабляюцца і пастаўляюцца на рынак ЕАЭС. «Па ініцыятыве Беларусі цяпер у краінах ЕАЭС праводзіцца вялікая работа па выключэнні негатыўнага і шкоднага ўздзеяння на дзяцей. Цяпер тэхнічныя рэгламенты ўключаюць толькі патрабаванні бяспекі, а псіхалагічныя аспекты ў іх не ўваходзяць. Гэта ініцыятыва ўжо знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі. Адобрана ўключэнне ў план навукова-даследчых работ Еўразійскай эканамічнай камісіі работ па аналізе патрабаванняў да цацак і прадукцыі для дзяцей і падлеткаў, інфармацыйнай прадукцыі для іх, міжнароднага вопыту і нарматыўных прававых актаў на тэрыторыі ўсіх пяці краін ЕАЭС з улікам усіх асаблівасцей. Навукова-даследчы комплекс работ накіраваны на выяўленне крытэрыяў, за кошт якіх можна будзе знізіць негатыўны ўплыў на дзяцей інфармацыйнай прадукцыі. Вынікі гэтай работы стануць асновай для змяненняў у тэхрэгламенты. Гэта датычыцца не толькі канкрэтных цацак, але і ўсёй інфармацыйнай прадукцыі для дзяцей», — рэзюмавала Алена Маргунова.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.