Вы тут

Як прымусіць цвісці архідэю


Архідэя не цвіце «сама па сабе». Часам, каб прымусіць яе раскрыцца ў сваёй пышнасці, даводзіцца пастарацца, аналізуючы ўмовы ўтрымання, свае дзеянні і дапушчаныя памылкі. Але вынік таго варты.


Шокавая тэрапія

Архідэі, якія доўга растуць «у сваё задавальненне», можна і падштурхнуць да цвіцення. Для гэтага часцей за ўсё прымяняецца шокавая тэрапія. Яна заключаецца ў рэзкіх перападах тэмпературы на працягу сутак. Тут важна не перашчыраваць і не загубіць кветку. Архідэі — расліны трапічныя і большасць з іх не пераносяць тэмпературу ніжэй за 14–15 градусаў. Таму нельга пакідаць іх у памяшканнях, у якіх гэтыя значэнні могуць быць, нават кароткачасова.

Эфектыўным гэты прыём будзе, калі перапад паміж днём і ноччу будзе не менш за 6–8 градусаў. Гэта значыць, у дзённы час расліна знаходзіцца ў пакоі пры тэмпературы 22–27 градусаў, а на ноч перамяшчаецца на балкон ці лоджыю з паветрам у 16–18 градусаў. Звычайна такая працэдура праводзіцца на працягу 1-3 тыдняў.

Без паліву

Гэты метад падыходзіць пры тэмпературы паветра не вышэй за 30 градусаў. Павялічце інтэрвал паміж палівамі ў 2 разы, праводзьце працэдуру прыкладна раз у 10 дзён. Не апырсквайце расліну падчас «трэнінгу». Выключыце ўсе спосабы падкорму і біястымуляцыі. Вярнуцца да звычайнага рэжыму паліву можна пры з’яўленні першага кветканоса.

Альтэрнатыўны спосаб — апусціць гаршчок з раслінай у цёплую ваду (каля 35 градусаў) і пакінуць на 10–20 хвілін. Паўтараць дзеянні тры дні запар, а затым пакінуць кветку без увільгатнення. Такія ўмовы падобныя на спыненне сезона дажджоў у тропіках, што прымусіць расліну выпусціць стрэлкі-кветканосы. Варта памятаць, што метад не падыходзіць, калі ў кветкі аслабленая каранёвая сістэма або яе лісты страцілі пругкасць.

У астатні час палівайце архідэі толькі цёплай вадой (да 40 градусаў). Пры звычайным паліве раз у тры месяцы дапускаецца выкарыстанне ўгнаенняў з каліем і фосфарам.

Забяспечце караням архідэі максімальны доступ да святла.

Карані архідэі ўдзельнічаюць у фотасінтэзе і пры гэтым вельмі адчувальныя. Каб вырошчваць кветку, выбірайце посуд з гладкімі празрыстымі сценкамі.

Незвычайны паліў

Паспрабуйце замест вады «паліваць» архідэю лёдам — трэба час ад часу падкладаць яго ў гаршчок з кветкай. Такім чынам вы адразу забіваеце двух зайцоў: па-першае, паліваеце расліну, а па-другое — робіце для яе невялікі стрэс, і гэта прымушае архідэю актывізаваць цвіценне. Некаторыя кветкаводы пайшлі яшчэ далей: замест звычайнай вады яны замарожваюць вадкія ўгнаенні і паліваюць расліну такім чынам.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.