Вы тут

«Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы» на сцэне Купалаўскага тэатра


Па ўсёй планеце 21 лютага адзначалі Дзень роднай мовы. Канешне, Беларусь не стала выключэннем. Па-сапраўднаму ўрачыста гэтае свята адзначылі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Менавіта тут адбылося мерапрыемства «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы», арганізаванае грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын».


— Наша мова асаблівая. ЮНЕСКА прызнала яе другой па мілагучнасці. Хоць мне здаецца, што беларуская мова — першая па гучанні. Бо на якой яшчэ мове свету вы пачуеце «калі ласка»? — сказала старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.

Таксама яна дадала, што гэтае мерапрыемства — ініцыятыва Беларускага саюза жанчын.

— Другі год запар мы сустракаемся ў Купалаўскім тэатры, каб пачуць самых нечаканых чытальнікаў, якія агучваюць вершы беларускіх класікаў на роднай мове. Сёння сюрпрызаў таксама будзе вельмі шмат, паверце, — адзначыла яна.

Сярод выступоўцаў былі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, а таксама прадстаўнікі вядучых беларускіх СМІ, у тым ліку і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Выдавецкага дому «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч.

Чытанне твораў беларускіх класікаў цудоўна дапаўняла музыка ў выкананні артыстаў Купалаўскага тэатра. Таксама на сцэне быў паказаны ўрывак з балета «Стварэнне свету» з рэпертуару Вялікага тэатра Беларусі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.