Дэпутацкі корпус Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання прадстаўлены вельмі падрыхтаванымі людзьмі, гэта патрыёты Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае БелТА.
«Цяпер прыходзіць новы састаў. Людзі таксама вельмі падрыхтаваныя, патрыёты Рэспублікі Беларусь», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка правёў нараду па пытаннях арганізацыі работы Палаты прадстаўнікоў. Кіраўнік дзяржавы даручыў службовым асобам забяспечыць падтрымку ў пераходны перыяд ад аднаго склікання парламента да другога.
«Мы стварылі ўсю неабходную базу, абнавілі рэгламент работы Палаты прадстаўнікоў, закон аб Нацыянальным сходзе, аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі. Ёсць падрыхтаваны сакратарыят, матэрыяльная база — створаны сёння ўсе ўмовы для таго, каб новы парламент неадкладна пачаў работу і прымаў якасныя законапраекты», — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
/Будзе дапоўнена/.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».