Вы тут

Аб’ём знешняга гандлю Кітая перавысіў 6,6 трыльёна юаняў


Агульны аб’ём экспарту і імпарту Кітая вырас на 8,7 працэнта ў гадавым вылічэнні ў юанях за першыя два месяцы, паводле афіцыйных звестак, перадае «Сіньхуa».


Як паведамілі ў Галоўным мытным упраўленні КНР, са студзеня па люты аб’ём знешняга гандлю таварамі Кітая склаў 6,61 трыльёна юаняў (каля 930,9 млрд. долараў). У прыватнасці, экспарт вырас на 10,3 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 3,75 трлн. юаняў, а імпарт — на 6,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года — да 2,86 трлн. юаняў.

У першыя два месяцы знешні гандаль таварамі Кітая працягнуў імкліва павялічвацца, як у чацвёртым квартале мінулага года, зафіксаваўшы рост у гадавым вылічэнні пяты месяц запар, адзначыў афіцыйны прадстаўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Лю Далян, дадаўшы, што аб’ём імпарту і экспарту за гэты перыяд дасягнуў гістарычнага максімуму.
Паводле дадзеных, прыватныя прадпрыемствы сталі адыгрываць больш значную ролю ў галіне знешняга гандлю. За першыя два месяцы аб’ём знешняга гандлю прыватных прадпрыемстваў вырас на 4,2 працэнтнага пункта ў гадавым вылічэнні, што склала 54,6 працэнта ад агульнага знешнегандлёвага абароту краіны, у той час як аб’ём знешняга гандлю прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі склаў 29 працэнтаў ад агульнага знешнегандлёвага абароту краіны.

Даныя ўпраўлення таксама сведчаць аб росце аб’ёму знешняга гандлю Кітая з краінамі АСЕАН і ЗША. За першыя два месяцы аб’ём знешняга гандлю КНР з яго найбуйнейшым гандлёвым партнёрам — АСЕАН — вырас на 8,1 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 993,2 млрд. юаняў, што склала 15 працэнтаў ад агульнага знешнегандлёвага абароту краіны.
За названы перыяд агульны аб’ём экспарту і імпарту Кітая з ЕС, другім па велічыні гандлёвым партнёрам Кітая, знізіўся на 1,3 працэнта ў гадавым выражэнні, а з ЗША, трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам краіны, наадварот, вырас на 3,7 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 707,7 млрд. юаняў.

Сярод іншых асноўных паказчыкаў кітайскага гандлю таварамі ў студзені-лютым — значны рост экспарту электрамеханічнай прадукцыі, што склала амаль 60 працэнтаў ад агульнага аб’ёму экспарту краіны за названы перыяд. У прыватнасці, кошт экспарту абсталявання для аўтаматычнай апрацоўкі дадзеных і яго кампанентаў, інтэгральных схем і аўтамабіляў вырас за гэты перыяд на 7,3 працэнта, 28,6 працэнта і 15,8 працэнта адпаведна, сведчаць афіцыйныя дадзеныя.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?