Вы тут

Больш за 135,6 тыс. дэпазітаў адкрыта ў Беларусі па праграме «Сямейны капітал»


У Беларусі на 1 сакавіка для шматдзетных сем’яў адкрыта 135 621 дэпазітны рахунак «Сямейны капітал», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: БелТА

У прыватнасці, адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн. і 53 тыс. — на суму Br1,3 млрд.

На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 82632 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 67 194, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 9054, на атрыманне адукацыі — 6379, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.

З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.