Вы тут

У Мінсельгасхарчы расказалі, як сёлета будуць сфарміраваны пасяўныя плошчы


Як сёлета будуць сфарміраваны пасяўныя плошчы, паведаміў БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.


«Асноўныя пасяўныя плошчы ўжо сфарміраваны. Пры гэтым наша галоўная задача — забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. Для гэтага мы штогод пралічваем рост вытворчасці кармоў. Адзначу, што іх аб’ёмы пастаянна растуць, але не скачкападобна, а планамерна — на 3-5 працэнтаў», — заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча.

Ён нагадаў, што харчовую бяспеку традыцыйна складаюць збожжа і агароднінная група. Пры гэтым плошчы асноўных сельскагаспадарчых культур з году ў год стабільныя і практычна не мяняюцца.

«Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур плануецца вырабіць на плошчы каля 760 тыс. га. Кукурузу на зерне пасеюць на 284 тыс. га, што адпавядае планам мінулага года. Грэчка таксама будзе засеяна на ўзроўні мінулага года — каля 34 тыс. га плошчаў, лён-даўгунец — практычна на 49 тыс. га, цукровыя буракі — каля 102 тыс. га, агародніна — прыкладна 5 тыс. га», — пацвердзіў Мікалай Лешык.

Ён дадаў, што адзіная культура, па якой плошчы высеву зменшацца, — бульба. «Гэта адбылося з-за таго, што на знешніх рынках цяпер няма вялікай запатрабаванасці ў гэтай культуры. Вытворчасць бульбы ў Беларусі значна перавышае нашы патрэбнасці. Такім чынам, у буйнатаварных сельскагаспадарчых арганізацыях сёлета бульба будзе пасаджана прыкладна на 18 тыс. га плошчаў», — падзяліўся планамі спецыяліст.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.