Вы тут

Звыш 300 кітайскіх гарадоў пачалі будаўніцтва гігабітных аптычных сетак


У першай палове мінулага года інвестыцыі Кітая ў будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу павялічыліся на 16,2% у гадавым вылічэнні, інвестыцыі ў тэхналогіі 5G і цэнтры апрацоўкі дадзеных узраслі на 13,1%, а інвестыцыі ў прамысловы інтэрнэт і «разумны» транспарт — на 34,1%, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн». 


Цяпер больш як 300 гарадоў пачалі будаўніцтва гігабітных аптычных сетак, а колькасць пілотных зон інавацый і распрацовак у галіне штучнага інтэлекту новага пакалення дасягнула 17. Кітай пабудаваў найбуйнейшую ў свеце высокапрадукцыйную лічбавую інфраструктуру з выкарыстаннем перадавых тэхналогій.

Па агульным аб’ёме вылічальных магутнасцяў КНР займае другое месца ў свеце. Пачалася новая эпоха лічбавай эканомікі, вылічальныя магутнасці надаюць новы імпульс лічбавай трансфармацыі ва ўсіх галінах прамысловасці. Па стане на канец чэрвеня мінулага года, у цэнтрах захоўвання і апрацоўкі дадзеных па ўсёй краіне функцыянавала 7,6 мільёна стоек з абсталяваннем, іх агульная вылічальная магутнасць дасягнула 197 эксафлопсаў, па гэтым паказчыку Кітай займае другое месца ў свеце. За апошнія пяць гадоў агульны аб’ём вылічальных магутнасцяў Кітая вырас у сярэднім амаль на 30%.

6G — гэта тэхналогія мабільнай сувязі шостага пакалення. Цяпер распрацоўка кітайскай тэхналогіі 6G знаходзіцца на пачатковым этапе. Чакаецца, што да 2025 года будуць устаноўлены тэхналагічныя стандарты сетак, а камерцыйнае прымяненне будзе рэалізавана прыкладна ў 2030 годзе. Прапанаваныя Кітаем 5 сцэнарыяў выкарыстання і 14 ключавых паказчыкаў эфектыўнасці сетак 6G былі прыняты Міжнародным саюзам электрасувязі.

У 2020-м спадарожнікавы інтэрнэт быў афіцыйна ўключаны ў інфраструктуру новага тыпу, і менш як за 4 гады ў развіцці спадарожнікавага інтэрнэту ў КНР быў дасягнуты важны прарыў. Кітай сфарміраваў спадарожнікавую групоўку, дзякуючы чаму працягласць відэазванкоў з выкарыстаннем спадарожнікаў павялічылася з 3 хвілін да больш як 30 хвілін. У мінулым годзе Кітай неаднаразова паспяхова запускаў спадарожнікі для тэсціравання тэхналогій спадарожнікавага інтэрнэту — гэта сведчыць аб тым, што ў краіне асвоены ключавыя тэхналогіі спадарожнікавага інтэрнэту і закладзена аснова для рэалізацыі ўласнай глабальнай спадарожнікавай сеткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.