Вы тут

«Наш каледж — унікальная ўстанова адукацыі!»


Філіял Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж» быў адкрыты ў 1961 годзе. З 2015 года каледж з’яўляецца структурным падраздзяленнем Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.


Больш за 60 гадоў філіял — адзіная ўстанова ў рэспубліцы па падрыхтоўцы рабочых і спецыялістаў для горназдабыўной прамысловасці, забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў для энергетыкі, органаў і падраздзяленняў міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Сярод выпускнікоў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, поўны кавалер знака «Шахцёрская слава», у мінулым генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Башура; генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты; шахцёр-ардэнаносец, Ганаровы грамадзянін Салігорскага раёна Леанід Міснік; намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-маёр унутранай службы Анатоль Даўгалявец і іншыя.

— У філіяле праходзяць навучанне каля 900 чалавек. З іх, атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме 688 навучэнцаў, у завочнай форме — 146, на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі — 60 чалавек. За 62 гады падрыхтавана больш за 13000 прафесійных кадраў. Усе нашы выпускнікі працаўладкоўваюцца. З 2021 года філіял аказвае адукацыйныя паслугі для замежных грамадзян, круглы год працуюць падрыхтоўчыя курсы «Руская мова як замежная». — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» дырэктар філіяла Іна Скуратава. — Нашы выпускнікі не толькі дастойна працуюць у эканоміцы краіны, але і самі цяпер займаюцца падрыхтоўкай кваліфікаваных прафесійных кадраў у сваім родным каледжы. Сярод іх: Дзмітрый Басалыга, які працуе 25 гадоў выкладчыкам вучэбнага прадмета «Аварыйна-выратавальная падрыхтоўка», Вадзім Чарніцкі, які выкладае 23 гады ў філіяле вучэбную дысцыпліну «Пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка і абсталяванне». Ёсць у нас і сямейныя дынастыі. Так, выкладчык прадметаў агульнатэхнічнага модуля і модуля эканомікі, кіравання і арганізацыі вытворчасці Дзіна Цімафеева з 2000 года працягвае педагагічную дзейнасць сваёй маці — Валянціны Васільеўны, якая прапрацавала выкладчыкам у каледжы з 1963 па 1999 год.
Наш каледж — унікальная ўстанова адукацыі!

На занятках па рускай мове

 

Выкладчык прадметаў агульнатэхнічнага модуля і модуля эканомікі, кіравання і арганізацыі вытворчасці Дзіна Цімафеева

Дырэктар філіяла БНТУ «Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж» Іна Скуратава

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.