Вы тут

Ва Узброеных Сілах працягваецца праверка боегатоўнасці


У рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу на ваенныя зборы, адточваюць ваеннае майстэрства на палігоне. Падрабязнасці заняткаў паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі.


Фота «Ваяр»

Пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў на васьмі навучальных месцах ваеннаабавязаныя праходзяць курс заняткаў па адзіночнай падрыхтоўцы. Байцы спасцігаюць асновы тактычнай, інжынернай, агнявой, ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі. У далейшым ваеннаабавязаныя пройдуць зладжванне ў складзе аддзяленняў, узводаў і рот.

Як адзначыў камандзір 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Аляксей Чарнуха, заняткі праходзяць пад кіраўніцтвам інструктараў, якія раней праходзілі навучанне ў Расійскай Федэрацыі. Настрой у асабовага складу брыгады баявы.

«Пасля заканчэння прывядзення брыгады ў поўную баявую гатоўнасць пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання будзе праведзена брыгаднае тактычнае вучэнне з мэтай праверкі ўзроўню падрыхтоўкі падраздзяленняў і вайсковых частак падчас выканання вучэбна-баявых задач», — распавёў Аляксей Чарнуха.

Таксама ў рамках праверкі баявой гатоўнасці ў брыгадзе разгорнуты пункт прыёму тэхнікі. У распараджэнне падраздзяленняў паступае аўтамабільная тэхніка і экскаватары з народнай гаспадаркі. Вайскоўцы адпрацавалі дзеянні па зборы, прыёме, размеркаванні і перадачы тэхнікі. Таксама частка машын была знятая з захоўвання.

«Для даўкамплектавання падраздзяленняў брыгады разгорнуты пункт прыёму тэхнікі. Яго асноўная задача — прыём транспартных сродкаў, якія пастаўляюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый, размеркаванне і перадача тэхнікі ў падраздзяленні для далейшага выканання задач», — адзначыў начальнік пункта прыёму тэхнікі гвардыі падпалкоўнік Алег Палюх.

У ходзе праверкі баявой гатоўнасці вайскоўцы аднаго з падраздзяленняў механізаванай брыгады высунуліся з раёна засяроджвання ў баявыя парадкі. Асабовы склад абсталяваў блокпасты і раёны бранегруп у інжынерным стаўленні. Байцы замаскіравалі тэхніку і прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач. У тыле раёна праводзяцца заняткі па тактыка-спецыяльнай, тактыка-медыцынскай, інжынернай і тэхнічнай падрыхтоўцы.

Пра ўражанні падчас праверкі боегатоўнасці распавялі і ваеннабавязаныя. «Сёння ў мяне першы за дваццаць тры гады дзень на палігоне. Скажу так: якасць навучання вайскоўцаў значна палепшылася з тых часоў, як я праходзіў тэрміновую вайсковую службу. Інструктары ставяцца да ваеннаабавязаных з павагай і разуменнем. Яны малайцы, вучаць нас добра. Не шкадую, што трапіў на гэтыя зборы. Даведаўся шмат новага. Узяць тую ж стойку для стральбы: раней яна была зусім іншая. Наша армія развіваецца і ідзе наперад. Абсталяванне, тактыка, рыштунак — усё развіваецца», — распавёў ваеннаабавязаны Дзмітрый Петрачэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.