Вы тут

«Краінам СНД неабходна паглыбляць прамысловую кааперацыю»


Краінам СНД неабходна паглыбляць прамысловую кааперацыю, заявіў журналістам першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Самая галоўная задача, як я лічу, — гэта далейшае паглыбленне прамысловай кааперацыі», — сказаў Леанід Анфімаў.

Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД праходзіць у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Удзельнікі сустрэчы маюць намер абмеркаваць сем пытанняў. Сярод іх — выкананне плана мерапрыемстваў на 2023-2025 гады па рэалізацыі Мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскай эканамічнай камісіяй, развіццё таварных рынкаў лекавых сродкаў дзяржаў-удзельніц СНД.

«Для чаго, уласна кажучы, мы гэты мемарандум заключалі? Каб спалучаць нашы намаганні па распрацоўцы нарматыўных прававых актаў і дакументаў, якія датычацца развіцця эканомікі, каб не было дубліравання і прававых калізій пры ўнясенні гэтых нарматыўных прававых актаў для зацвярджэння вышэйшымі органамі СНД», — адзначыў першы намеснік генеральнага сакратара СНД.

На пасяджэнне таксама вынесена пытанне аб развіцці таварных рынкаў лекавых сродкаў дзяржаў-удзельніц СНД.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.